Мінск 22:54

Долар і еўра падаражэлі на таргах БВФБ 22 лютага

Фота: freepik.com

22 лютага, Позірк. Амерыканская і адзіная еўрапейская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лютага.

Курс долара вырас да 3,2471 рубля (+0,0088, +0,27%), еўра — да 3,5098 (+0,0122, +0,35%).

Юань патаннеў да 4,4777 за 10 (-0,0088, -0,2%), расійскі рубель — да 3,5014 рубля за 100 (-0,0021, -0,06%).

На папярэднім працоўным тыдні (12–16 лютага) курс долара вырас на 0,82% (з 3,2156 да 3,2419), юаня — на 0,97% (з 4,4259 да 4,4689 за 10); каціроўка еўра знізілася на 0,04% (з 3,47 да 3,4686), расійскага рубля — на 0,74% (з 3,5381 да 3,5118 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля). Гэта шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: