Пуцін павіншаваў Лукашэнку “з упэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл”

26 лютага, Позірк. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку “з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл”.
“Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі народнага волевыяўлення наглядна пацвярджаюць шырокую падтрымку курсу, які праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам, на гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, забеспячэнне ўнутрыпалітычнай стабільнасці і прасоўванне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы”, — прыводзіць словы Пуціна сайт Крамля.
Прэзідэнт РФ разлічвае, што “новыя народныя абраннікі” ў складзе ПП НС і мясцовых саветаў “будуць плённа ўзаемадзейнічаць са сваімі расійскімі калегамі ў рамках міжпарламенцкага дыялогу і шматпланавых міжрэгіянальных сувязей”.
Адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў прайшоў 25 лютага. Электаральная кампанія вялася на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У ёй удзельнічалі выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Каля дзвюх трацін дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 70 са 110 — з’яўляюцца членамі праўладных палітычных партый, якія засталіся ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх вынікаў адзінага дня галасавання 25 лютага.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным заклікам выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі па адной спробе незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 5–23%, за год — на 10–39% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства

