Барэль: Новыя парламентарыі ў Беларусі не маюць дэмакратычнай легітымнасці

27 лютага, Позірк. Легітымнасць выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, inj прайшлі 25 лютага ў Беларусі, была сур’ёзна падарваная “пастаянна ўзрастаючым і беспрэцэдэнтным узроўнем рэпрэсій, парушэння правоў чалавека, абмежаванняў на ўдзел у палітычным жыцці і доступ да незалежных СМІ”, гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.
“У гэтым кантэксце відавочна, што ўмовы для правядзення свабодных і справядлівых выбараў не былі выкананыя, а новыя прадстаўнікі парламента і мясцовых саветаў не маюць дэмакратычнай легітымнасці”, — канстатаваў еўрапейскі чыноўнік.
Ад імя ўсяго Еўрасаюза Барэль выказаў шкадаванне праз таго, што ўлады ў Мінску не запрасілі на выбары назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. На яго думку, гэта “яшчэ раз сведчыць пра недастатковую празрыстасць выбарчага працэсу і няздольнасць забяспечыць яго адпаведнасць міжнародным выбарчым стандартам”.
“ЕС працягвае падтрымліваць дэмакратычнае права беларускага народа абіраць сваіх прадстаўнікоў шляхам сапраўдных, дэмакратычных і празрыстых выбараў, — гаворыцца ў заяве. — Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і іх эфектыўнай рэабілітацыі”.
“ЕС высока ацэньвае і падтрымлівае намаганні беларускіх дэмсіл і грамадзянскай супольнасці. Рашучасць беларускага народа, што з вялікай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, з’яўляецца важным фактарам, які ўсяляе надзею”, — дадаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падзякавала Барэлю за “дакладную заяву аб праведзеных рэжымам фальшывых выбарах і заклік вызваліць усіх палітзняволеных”. “Я ўдзячная ЕС за прыхільнасць дэмакратычным правам беларускага народа. Мы працягваем змагацца за свабодную, дэмакратычную і еўрапейскую Беларусь”, — падкрэсліла палітык.
Адзіны дзень галасавання 25 лютага і электаральная кампанія ў цэлым прайшлі на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У дэпутаты былі вылучаныя выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным заклікам выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Выбары раскрытыкавалі МЗС Германіі і група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.

Праваабаронцы: Усе этапы выбарчага працэсу былі арганізаваныя для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі

Пераважную большасць месцаў у Палаце прадстаўнікоў занялі члены "Белай Русі" і беспартыйныя
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка