“Фіктыўныя выбары” ў Беларусі прайшлі на фоне пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека — еўрапейскія дыпламаты

27 лютага, Позірк. “Фіктыўныя выбары” ў Беларусі прайшлі на фоне пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, гаворыцца ў заяве Групы еўрапейскіх амбасадараў па правах чалавека.
“Мы рашуча асуджаем пераследы і запалохванні прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку праваабаронцаў, журналістаў, незалежных прафсаюзных дзеячаў і асоб, якія належаць да нацыянальных меншасцяў”, — падкрэслена ў дакуменце, з якім выступілі дыпламаты з Вялікабрытаніі, Германіі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Люксембурга, Нідэрландаў, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і Эстоніі.
Еўрапейскія амбасадары па правах чалавека выказалі “глыбокую заклапочанасць <…> беспрэцэдэнтным маштабам рэпрэсій і абмежаванняў на ўдзел у палітычным жыцці ў Беларусі”, якія перашкаджалі “магчымасці правядзення сумленных і легітымных выбараў” 25 лютага.
Дыпламаты шкадуюць, што беларускія ўлады вырашылі не запрашаць місію па назіранні за выбарамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ (БДІПЧ): “Гэта сведчыць пра недастатковую празрыстасць выбарчага працэсу і яго неадпаведнасць міжнародным стандартам”.
У заяве падкрэслена, што беларускі народ мае “дэмакратычнае права <…> абіраць сваіх прадстаўнікоў шляхам сумленных і свабодных выбараў” у адпаведнасці з абавязальніцтвамі Беларусі ў рамках АБСЕ.
Для дасягнення гэтай мэты група паслоў прывала ўлады ў Мінску “пачаць сапраўдны і інклюзіўны дыялог з усімі элементамі грамадства”.
Міністэрства замежных спраў Нарвегіі заявіла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што “фіктыўныя выбары” ў Беларусі адлюстроўваюць “далейшае пагаршэнне дэмакратычных прынцыпаў і асноўных свабод”. “Мы асуджаем сістэмныя рэпрэсіі ў Беларусі і падтрымліваем дэмакратычныя памкненні беларускага народа”, — адзначыла нарвежскае знешнепалітычнае ведамства.
У сваю чаргу МЗС Даніі заявіла, што “падтрымлівае дэмакратычнае права беларускага народа на свабодныя і справядлівыя выбары”. Ведамства канстатавала, што “вельмі цяжка зразумець”, наколькі выбары ў Беларусі, што прайшлі 25 лютага, “адпавядалі гэтым умовам”.
Раней міністр замежных спраў Швецыі Тобіяс Білльстром салідарызаваўся ў Х з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай, якая заклікала “беларусаў і міжнародную супольнасць катэгарычна адхіліць гэты падман” — ініцыяваныя рэжымам Аляксандра Лукашэнкі парламенцкія і мясцовыя выбары. “Швецыя падтрымлівае вас і народ Беларусі ў барацьбе за свабоду, дарагая Святлана Ціханоўская”, — напісаў чыноўнік.
Адзіны дзень галасавання 25 лютага і электаральная кампанія ў цэлым прайшлі на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У дэпутаты былі вылучаныя выключна прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.
Пра непрызнанне выбараў заявіў Дзяржаўны дэпартамент ЗША, з адпаведным заклікам выступіла парламенцкая група “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны. Выбары раскрытыкавалі МЗС Германіі і група “Дэмакратычная Беларусь” у Бундэстагу, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (СЕ), прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.

Барэль: Новыя парламентарыі ў Беларусі не маюць дэмакратычнай легітымнасці
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+