“Вясна”: Не менш за 100 чалавек трапілі пад суд за атрыманне “замежнай дапамогі” праз INeedHelpBY

29 лютага, Позірк. З пачатку лютага ў Беларусі не менш за 100 чалавек трапілі пад судовы пераслед за “выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці” паводле арт. 24.15 КаАП, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэты артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 400 да 1.200 рублёў) з канфіскацыяй атрыманай дапамогі.
Усяго, паводле абноўленых звестак, падчас масавага рэйду сілавікоў у канцы студзеня пад пераслед трапіла не менш за 287 чалавек, большасць з іх жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем’ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.
Юрыст “Вясны” Павел Сапелка адзначыў, што гэта “адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў”.
Праваабаронцы рэкамендуюць абскардзіць рашэнне суда на працягу дзесяці дзён з моманту вынясення рашэння. Абскарджанне “дае шанец на скасаванне пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафу мінімум на два месяцы”. Акрамя таго, гэта дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу, падкрэсліваецца ў рэлізе.
Праект INeedHelpBY створаны ў 2020 годзе, надае харчовую дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. 16 студзеня прызнаны”экстрэмісцкім фармаваннем”.
З боку IneedHelpBY не было “ніякіх узломаў сістэмы і ўцечак інфармацыі”, якія маглі б справакаваць хвалю ператрусаў і затрыманняў, заявіў яе кіраўнік Філіп Гаўрышаў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+