Мінск 13:23

За мінулыя суткі краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 125 мігрантам з тэрыторыі Беларусі

21 кастрычніка, Позірк. За папярэдні дзень, 20 кастрычніка, краіны ЕС не дазволілі нелегальна трапіць 125 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (суткамі раней — 188).

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавала 7 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускага боку (аналагічна).

Літоўскае ведамства са спасылкай на калег з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі паведаміла, што ў папярэдні дзень прадухілена 81 спроба нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (116).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабавала нелегальна перасекчы 37 чалавек (65), у тым ліку грамадзяне Кубы, Судана і Эрытрэі.

У 2023 годзе спынены 36.742 спробы незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 22.651, Латвію — 12.014, Літву — 2.077), ад пачатку кастрычніка — 3.518.

28 жніўня міністры ўнутраных спраў Польшчы і краін Балтыі вызначылі масавы прарыў нелегальных мігрантаў адной з падстаў для поўнага закрыцця мяжы ЕС з Беларуссю.

Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых даных, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, але захоўваецца. Калі ўзімку на пачатку года было прадухілена 3.959 спробаў нелегальнага пераходу мяжы (студзень — 1.989, люты — 1.970), то ўвесну — 11.560 (сакавік — 3.401, красавік — 3.440, травень — 4.719), улетку — 13.250 (чэрвень — 3.701, ліпень — 5.054, жнівень — 4.495); у верасні — 4.449.

Разбіўка па краінах:

Польшча — 1.398 у студзені, 1.455 у лютым, 2.583 у сакавіку, 2.363 у красавіку, 2.959 у траўні, 2.866 у чэрвені, 3.934 у ліпені, 2.759 у жніўні, 1.076 у верасні, 1.258 ад пачатку кастрычніка;

Латвія — 372 у студзені, 377 у лютым, 559 у сакавіку, 776 у красавіку, 1.549 у траўні, 707 у чэрвені, 899 у ліпені, 1.615 у жніўні, 3.172 у верасні, 1.988 ад пачатку кастрычніка;

Літва — 219 у студзені, 138 у лютым, 259 у сакавіку, 301 у красавіку, 211 у траўні, 128 у чэрвені, 221 у ліпені, 121 у жніўні, 201 у верасні, 272 ад пачатку кастрычніка.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся ўвесну 2021 года.

Падзяліцца: