Лукашэнка ўзнагародзіў сваю нявестку медалём Скарыны
18 красавіка, Позірк. Дзяржаўных узнагарод і падзяк удастоена больш за 60 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Сярод тых, хто атрымаў медаль Францыска Скарыны, яго малодшая нявестка Ганна Лукашэнка, пазначаная ў рэлізе як “генеральны прадзюсар“.
Гэта жонка яго сярэдняга сына Дзмітрыя.
Ганна Лукашэнка была кіраўніком рабочай групы ” рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Марафон адзінства“ — серыі прапагандысцкіх канцэртаў і іншых мерапрыемстваў да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.
Напярэдадні Дня Перамогі ў розных гарадах праходзіць канцэрт-рэквіем “кожны трэці“, генеральным прадзюсарам якога яна з’яўляецца.
Пад псеўданімам Ганна Сялук піша тэксты поп-песень, у тым ліку прапагандысцкіх.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за “выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа“.
Узнагарода заснаваная ў 1989 годзе.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


