У “спіс экстрэмістаў” дададзены 21 чалавек, у тым ліку трое палітвязняў

17 красавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 17 красавіка дадало яшчэ 21 чалавека ў “спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.526 пазіцый.
З пазнакай “адбывае пакаранне” ў яго ўнесеныя два чалавекі — Павел Губенка і Аляксандр Карнацкі (абодва — паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК).
Астатнія асобы дададзеныя ў пералік з пазнакай “судзімасць не пагашаная”. Гэта Іван Восіпаў, Павел Сухаверхі, Уладзіслаў Рабіч, Віктар Папковіч, Павел Багадзевіч, Святлана Ількевіч, Вікторыя Мельнікава, Яна Ранько, Таццяна Курловіч, Кацярына Царова, Аляксандр Шаманскі, Іна Коласава, Дзяніс Папоў, Святаслаў Бурмака (усе — паводле арт. 3614), а таксама Андрэй Ракіцкі (арт. 3614, ч. 1 арт. 368) і Уладзімір Капуза (ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 295).
У спісе цяпер таксама фігуруюць тры чалавекі, якіх праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітвязнямі. Гэта Артур Ганіберзін (арт. 3614 і ч. 1 арт. 342), Дзмітрый і Вольга Капуза (абодва — паводле ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 4 арт. 295).
Вядома, што апошнія двое раней былі асуджаныя да 24 і 21 года пазбаўлення волі адпаведна. Паведамлялася, што муж і жонка родам з Драгічынскага раёна (Брэсцкая вобласць), жылі непадалёк ад мяжы з Украінай. Улетку 2025 года сужэнцаў унеслі ў “спіс тэрарыстаў”.
Пра затрыманне 16 студзеня 2024 года ў Драгічынскім раёне 12 чалавек паведамлялася ў прапагандысцкім фільме, які выйшаў на тэлеканале АНТ 1 красавіка таго ж года.
Сцвярджалася, што “тэрарысты” на заданне ўкраінскіх спецслужбаў нібыта атрымлівалі з-за мяжы выбухоўку і хавалі яе ў схованках, за гэта ім “плацілі наяўнымі”. Сярод затрыманых называліся Дзмітрый і Вольга Капуза, брат мужчыны Аляксандр і цёзка паводле прозвішча Уладзімір.
Дзмітрый Капуза быў паказаны ў фільме кульгавым, перасоўваўся з дапамогай кія. На кадрах адразу пасля затрымання ён прадэманстраваны лежма з акрываўленай нагой. Заяўлялася, што ў яго “давялося страляць”, бо ён “усчыніў супраціў, спрабаваў уцячы і прадстаўляў пагрозу для жыцця супрацоўнікаў КДБ”.
Даведка “Позірку”:
- арт. 13 КК — прыгатаванне да злачынства;
- арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
- арт. 289 — акт тэрарызму;
- арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
- арт. 356 — здрада дзяржаве;
- арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
- арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку таго, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



