Падатковая нагрузка на эканоміку Беларусі ў 2026–2028 гадах не павінна перавышаць 26% ВУП — Савет міністраў

17 красавіка, Позірк. Падатковая нагрузка на эканоміку ў найбліжэйшыя гады не павінна перавышаць 26% валавога ўнутранага прадукту, вынікае з пастановы Савета міністраў, якую 17 красавіка падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, у зацверджанай дакументам сярэднетэрміновай фінансавай праграме рэспубліканскага бюджэту на 2026–2028 гады, вызначаюцца “агульны аб’ём выдаткаў і даходаў, гранічны памер дэфіцыту, гранічныя аб’ёмы выдаткаў на дзяржаўныя праграмы”.
Для рэалізацыі праграмы “плануецца забяспечыць” збалансаванасць рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў — у межах наяўных даходаў і крыніц фінансавання дэфіцыту (памеру прафіцыту) бюджэту, а таксама канцэнтрацыю бюджэтных сродкаў на прыярытэтных кірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Акрамя таго, запланавана “своечасова і ў поўным аб’ёме ажыццяўляць плацяжы па дзяржаўным доўгу”.
Сярод механізмаў бюджэтна-падатковай палітыкі пазначаецца “захаванне сацыяльнай арыентаванасці выдаткаў, рэалізацыя шэрагу захадаў, скіраваных на падвышэнне якасці жыцця насельніцтва, дабрабыту работнікаў бюджэтнай сферы, падтрымка найбольш уразлівых слаёў насельніцтва”.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год” і “Аб змяненні законаў па пытаннях падатковых праваадносін” 29 снежня 2025 года.
Прэс-служба палітыка тады сцвярджала, што “прыняты бюджэт забяспечвае выкананне ўсіх сацыяльных абавязацельстваў дзяржавы і захоўвае ўстойлівасць дзяржаўных фінансаў”, а таксама замацоўвае раней зацверджаныя парламентам паказчыкі па даходах (54,4 млрд рублёў) і выдатках (58,7 млрд) бюджэту.
Заяўлялася, што ў параўнанні з 2025 годам даходы ў 2026-м вырастуць на 12,4%, выдаткі — на 10,4%. Асноўны прырост даходаў, як чакалася, забяспечаць ПДВ, падаходны падатак, падатак на прыбытак і паступленні ад знешнеэканамічнай дзейнасці, пры гэтым падатковая нагрузка для пераважнай большасці плацельшчыкаў застанецца нязменнай.
Апошняя тэза была паўтораная ў паведамленні, прысвечаным падпісанню закона па зменах у падатковым заканадаўстве. Адзначалася, што “карэктаванне Падатковага кодэкса на 2026 год не прадугледжвае кардынальных змяненняў і абумоўленае неабходнасцю кропкавай даналадкі сістэмы, скіраванай на падвышэнне справядлівасці падаткаабкладання”. “Для пераважнай большасці грамадзян і арганізацый падатковая нагрузка ў рэальным выражэнні застаецца ранейшай”, — гаварылася ў паведамленні
Паводле даных Белстата, аб’ём ВУП у 2025 годзе вырас на 1,3% (286,7 млрд рублёў) пры вызначаным плане ў 4,1%. Такім чынам, дасягнуты вынік на 2,8 працэнтнага пункта ніжэйшы за запланаваны.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



