У Шуміліне нецвярозы мужчына спрабаваў забіць міліцыянта, заяўляе МУС

17 красавіка, Позірк. Жыхар Шуміліна (Віцебская вобласць) спрабаваў забіць супрацоўніка міліцыі, паведаміў начальнік рэгіянальнага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Канстанцін Клішэвіч (відэакаментарый апублікаваны ў тэлеграм-канале прэс-службы МУС).
Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 16 красавіка. 46-гадовы мужчына “ў стане моцнага алкагольнага ап’янення” (2 праміле) быў затрыманы за хуліганства.
“На просьбу грамадзяніна яму выклікалі хуткую дапамогу, у суправаджэнні супрацоўніка міліцыі яго даставілі ў бальніцу, — паведаміў Клішэвіч. — Знаходзячыся ва ўстанове аховы здароўя, мужчына пачаў канфліктаваць з медработнікамі і раптоўна напаў на міліцыянера. Падчас барацьбы завалодаў табельнай зброяй, накіраваў пісталет у галаву супрацоўніку і націснуў на спускавы кручок. Стрэлу не адбылося праз незалежныя ад грамадзяніна прычыны. Міліцыянт выбіў зброю з рук нападніка, апошні ўцёк”.
На “прылеглай тэрыторыі” мужчыну затрымалі нарады міліцыі, якія туды прыбылі.
“Распачатая крымінальная справа. Фігуранту пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае пазбаўленне волі, альбо выключная мера пакарання”, — заявіў прадстаўнік МУС.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



