Амбасадар Багданаў уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Казахстана

18 красавіка, Позірк. Амбасадар Беларусі ў Казахстане Аляксей Багданаў 17 красавіка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Касым-Жомарту Такаеву, паведамляе яго прэс-служба.
Паводле сцвярджэння Такаева, Астана “праводзіць міралюбівую і шматвектарную знешнюю палітыку”.
“Прэзідэнт Казахстана павіншаваў амбасадара Беларусі з афіцыйным пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Казахстан. Пажадаў паспяховай работы на карысць народаў дзвюх краін і запэўніў, што акажа ўсебаковую падтрымку ў яго дзейнасці”, — паведаміла дыпмісія.
Ён таксама адзначыў “важнасць Рэспублікі Беларусь для Рэспублікі Казахстан і неабходнасць далейшага паступальнага развіцця двухбаковых адносін”.
У той жа дзень Багданаў сустрэўся з старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко, які знаходзіцца ў Астане, Падпісаны шэраг пагадненняў з казахстанскім бокам.
Былы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызначаны амбасадарам у Астане 14 студзеня.
Пры прызначэнні Багданаў агучыў задачу дамагчыся таго, каб экспарт Беларусі ў Казахстан перавысіў 1 млрд даляраў: “Наш тавараабарот у 2021 годзе ў цэлым перавысіў 1 млрд і сёння складае 1,1-1,2 млрд, але экспарт пакуль у нас завіс на лічбе 800-900 млн. Трэба дадаць у гэтым ключы”.
Новаспечаны дыпламат выказаў меркаванне, што гэтага можна дабіцца, “павялічыўшы пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання, паставак менавіта халяльнай прадукцыі” (без кампанентаў, якія нельга ўжываць у ежу мусульманам).
“Казахстан усё купіць у нас, калі будзе праходзіць па цане і якасці. Асабліва [па] якасці”, — заявіў на гэта Лукашэнка.
На сустрэчы 27 лютага са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай пасол Казахстана ў Беларусі Цімур Жаксылыкаў паведаміў, што тавараабарот паміж краінамі ўжо дасягнуў “прыкладна 1 млрд долараў”.
У Казахстане рэалізуецца каля 14 важных інвестыцыйных, кааперацыйных праектаў, у асноўным у сферы машынабудавання, адзначыў ён.
Дыпламатычныя адносіны Беларусі і Казахстана ўстаноўлены 16 верасня 1992 года.
Абедзве дзяржавы з’яўляюцца членамі СНД, ШАС, Еўразійскага эканамічнага саюза і мноства іншых міжнародных арганізацый.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка рыхтуе "нейкую пераемнасць" на многіх пасадах, акрамя сваёй — сацыёлаг Астапеня пра кадравыя перастаноўкі ва ўладзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства