Некаторых дэпартаваных з Польшчы беларусаў асудзілі на радзіме па палітычна матываваных справах — Dissidentby

21 чэрвеня, Позірк. Некаторыя беларускія грамадзяне пасля дэпартацыі з Польшчы сутыкаюцца на радзіме з палітычна матываваным пераследам, паведамляе праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.
“У нас ёсць пацверджаныя выпадкі, калі пасля дэпартацыі тых, хто прасіў прытулку ў Польшчы, асуджалі паводле крымінальных палітычных артыкулаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што “людзей, дэпартаваных у 2026 годзе, асудзілі па справах, заведзеных яшчэ ў 2022-м”.
Колькасць такіх выпадкаў і іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.
Раней паведамлялася, што 8 па 14 чэрвеня больш за 220 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў, паведамляе Памежная ахова гэтай краіны.
Добраахвотна польскую тэрыторыю пакінула 16 грамадзянін Беларусі (Украіны — 47 добраахвотна, 56 прымусова; Калумбіі — 14 і 4 адпаведна; Грузіі — 3 прымусова).
“Сярод затрыманых замежнікаў былі, у прыватнасці, асобы, асуджаныя за замах на забойства, нанясенне шкоды здароўю, неаднаразовыя крадзяжы, разбой, ужыванне гвалту з мэтай спагнання запазычанасці, парушэнне цялеснай недатыкальнасці і крадзеж з узломам, — паведаміла Памежная ахова Польшчы. — Частцы з іх былі выстаўленыя абвінавачанні ў сувязі з неаказаннем дапамогі асобе, якая знаходзілася ў сітуацыі непасрэднай пагрозы жыццю або нанясення цяжкай шкоды здароўю, выкарыстаннем чужога дакумента, а таксама знішчэннем (прывядзеннем у непрыдатнасць) дакумента”.
З 1 па 7 чэрвеня тэрыторыю Польшчы на патрабаванне ўладаў пакінула 35 грамадзян Беларусі (добраахвотна — 33, прымусова — 2), 25–31 траўня — 16, 18–24 траўня — 22 (у абодвух выпадках — добраахвотна), 11—17 траўня — 26 (добраахвотна — 20, прымусова — 6), 4–10 траўня — 19 (14 і 5 адпаведна); 20–26 красавіка — 21 (16 і 5); 13–19 красавіка — 24 (18 і 6); 6–12 красавіка — 24 (усе — добраахвотна).
У сярэдзіне сакавіка беларуская праваабарончая ініцыятыва Dissidentby апублікавала адказ Памежнай аховы Польшчы, з якога вынікала, што за папярэднія таму моманту 2,5 месяца на патрабаванне ўладаў краіну добраахвотна ці прымусова пакінула 192 грамадзяніны Беларусі.
У 2025 годзе Памежная ахова выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, якія прадпісваюць замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляў раней партал onet.pl, які атрымаў адпаведныя даныя ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі тычылася амаль 1,3 тыс. (onet.pl апераваў прыблізнымі лічбамі), ці крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначалася, што з гэтай колькасці “каля 130” беларусаў было выслана прымусова (прыкладна 10%).
Згодна з прадстаўленымі ў матэрыяле данымі, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаныя дакладныя лічбы) з Польшчы было дэпартавана 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку прымусова — 66.
Польшча стала асноўным напрамкам вымушанай эміграцыі з Беларусі пасля падзей 2020 года.
На канец 2025 года ў Польшчы працавала амаль 120 тыс. беларусаў
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЦерашковіч: "Рускія дамы" ў Беларусі займаюцца легітымізацыяй агрэсіі супраць УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



