Мінск 17:53

Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць абмежаванні на наведванне лясоў

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

21 чэрвеня, Позірк. Толькі ў двух раёнах Беларусі можна свабодна наведваць лясы, вынікае з інтэрактыўнай карты на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Наведваць лясы без абмежавання можна ў Мядзельскім раёне (Мінская вобласць) і Мсціслаўскім (Магілёўская).

У астатніх 116 раёнах уведзеныя абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.

Падзяліцца: