Для Кааліцыі “Латушка і Рух “За Свабоду” ў КР прыярытэтам будзе нацыянальны дыялог, ціск на рэжым Лукашэнкі

20 чэрвеня, Позірк. Для Кааліцыі “Латушка і Рух “За Свабоду” прыярытэтам будзе “ініцыяванне нацыянальнага дыялогу пры выкарыстанні інструмента круглага стала”, заявіў адзін з лідараў гэтай групы — найбуйнейшай ў Каардынацыйнай радзе (34 з 80 мандатаў) — Павел Латушка падчас яе першага працоўнага пасяджэння ў новым складзе (КР).
“Для нас вельмі важным і прыярытэтным будзе захоўваць устойлівасць Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа дэмакратычнага руху Беларусі, — прыводзіць тэлеграм-канал кааліцыі словы палітыка, які таксама з’яўляецца намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. — Мы выступаем за палітычныя дыскусіі, але супраць скандалаў. Для нас прыярытэтнымі будуць заставацца працягванне санкцыйнага ціску на [Аляксандра] Лукашэнку, каб змушаць яго вызваляць палітычных зняволеных і прымусіць да дыялогу з беларускім грамадствам”.
Паводле яго слоў, група будзе “і далей дапамагаць беларусам у выгнанні ў вырашэнні іх праблем з легалізацыяй”.
“Міжнароднае прадстаўніцтва — гэта важны фактар прызнання Каардынацыйнай рады, і праца ў міжнародных міжпарламенцкіх арганізацыях і з парламентамі дэмакратычных краін будзе заставацца для нас прыярытэтам, — адзначыў Латушка. — Мы таксама будзем падтрымліваць рэформу КР, каб Каардынацыйная рада мела большы ўплыў на дзейнасць выканаўчага органа дэмакратычных сіл — Аб’яднанага пераходнага кабінета”.
“Для нас важным з’яўляецца ўлічваць актуальную палітычную сітуацыю, звязаную з тым, што Расія знаходзіцца ў вельмі складаным становішчы, бо вайна перайшла на яе тэрыторыю. А таксама сітуацыю, звязаную з тым, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выставіў ультыматум Лукашэнку з патрабаваннем спыніць падтрымку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Дадзены кантэкст таксама стварае магчымасці для дэмакратычнага руху Беларусі”, — заявіў палітык.
На пасяджэнні члены кааліцыі зацвердзілі “стратэгічныя напрамкі сумеснай дзейнасці” ў 4-м скліканні КР, узгаднілі “унутраны рэгламент” і вызначылі “прыярытэтныя кірункі працы на бліжэйшую перспектыву”.
Паведамляецца, што Латушка “падвёў вынікі мінулай кадэнцыі, акрэсліў міжнародны кантэкст і выклікі, якія стаяць перад новым скліканнем КР”. Арцём Брухан, які быў спікерам Каардынацыйнай рады 3-га склікання, распавёў пра “арганізацыйныя этапы пачатку працы КР, фармаванне камісій і падыходы да фармавання кааліцыйных пагадненняў з іншымі фракцыямі”.
“Юрый Губарэвіч прэзентаваў экспертна-адукацыйныя праграмы і планы па падрыхтоўцы кадраў. Юлія Камінская прэзентавала стратэгію інфармацыйнай працы і медыйнага суправаджэння, заклікаўшы да актыўнай унутранай камунікацыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Выбары ў КР 4-га склікання адбыліся 12–19 траўня ва ўмовах DDoS-атак на інфраструктуру для галасавання. Адзначыліся нізкай яўкай — прагаласавала 2.113 чалавек.
Разам з Кааліцыяй “Латушка і Рух “За Свабоду” ў новы склад КР прайшлі “Еўрапейскі выбар” (11 мандатаў), Рух “Воля” (8), “Наступ” (8), “Аб’яднаная грамадзянская платформа” (6), “Хопіць баяцца!” (5), “Ваш Голас” (4) і Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння” (4).
На фоне нізкай яўкі на выбарах у Каардынацыйную раду яе спікер Брухан выступіў з прапановай рэформы
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЦерашковіч: "Рускія дамы" ў Беларусі займаюцца легітымізацыяй агрэсіі супраць УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года пабудавана на 26,2% менш кватэр, чым за аналагічны леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



