Мінск 00:01

У Чэрвеньскім раёне матацыкліст урэзаўся ў дрэва і загінуў

Фота: прэс-служба УУС Мінаблвыканкама

20 чэрвеня, Позірк. Матацыкліст загінуў 20 чэрвеня ў Чэрвеньскім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Паводле інфармацыі ведамства, аварыя здарылася каля 18.40 на вул. Зарэчнай у вёсцы Ялча. 36-гадовы кіроўца на матацыкле ВSE, паводле папярэдніх звестак, не даў рады кіраванню і “з’ехаў на правую па ходзе руху абочыну, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва”.

Ад атрыманых траўмаў матацыкліст памёр на месцы аварыі.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.

Падзяліцца: