Мінск 01:52

Імя спікера Каардынацыйнай рады 4-га склікання павінна стаць вядомае 20 чэрвеня

19 чэрвеня, Позірк. Члены Каардынацыйнай рады 4-га склікання могуць прагаласаваць за кандыдатуру спікера на працягу 24 гадзін пасля першага пасяджэння КР, якое завяршылася ўвечары 19 чэрвеня.

Як адзначаецца ў тэлеграм-канале КР, вылучаны “Кааліцыяй Латушкі і Рухам “За свабоду“ цяперашні спікер Арцём Брухан скарыстаўся магчымасцю прадставіць сваю праграму.

У сваю чаргу, кандыдат ад фракцыі “Ваш голас” Андрэй Колас заявіў, што вылучыўся, паколькі да раніцы 19 чэрвеня была прапанаваная толькі адна кандыдатура на пасаду спікера, і скарыстаўся сваім правам не агучваць ніякай праграмы.

Абодва кандыдаты адказалі на пытанні сябраў КР. Пасяджэнне працягвалася больш за дзве гадзіны.

Каардынацыйную раду першага склікання, сфармаваная адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, узначальваў абраны 19 жніўня таго ж года прэзідыум у складзе 7 чалавек. Туды ўваходзілі Святлана Алексіевіч, Лілія Уласава, Сяргей Дылеўскі, Максім Знак, Вольга Кавалькова, Марыя Калеснікава і Павел Латушка. КР другога склікання (сакавік 2023 — травень 2024) узначальваў Андрэй Ягораў, трэцяга (травень 2024 — травень 2026) — Анжаліка Мельнікава, а пасля яе знікнення — Арцём Брухан (з 14 траўня 2025 года).

Выбары ў КР чацвёртага склікання прайшлі з 12 па 19 траўня, у іх узяло ўдзел 2.113 чалавек.

Падзяліцца: