У Маларыцкім раёне гарэў камбайн — дзясятая з пачатку года адзінка тэхнікі на аб’екце АПК
18 чэрвеня, Позірк. Кормаўборачны камбайн КВК-800 “Палессе FS80-8″ (2020 года выпуску) пацярпеў у выніку пажару ў Маларыцкім раёне (Брэсцкая вобласць) 17 чэрвеня, гаворыцца ў штодзённай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Інцыдэнт здарыўся на тэрыторыі механізаванага двара каля аграгарадка Ляхаўцы. Агнём пашкоджаная кабіна сельгасмашыны.
Паводле праведзенага “Позіркам” аналізу даных МНС, у 2025 годзе з-за пажараў пацярпела або было знішчана па меншай меры 53 адзінкі тэхнікі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73). Сёлета адзначана дзесяць падобных выпадкаў.
У Беларусі працягвае змяншацца колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Станоўчых тэндэнцый не назіраецца з пачатку 1990-х, у тым ліку з прыходам да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе. За гады яго кіравання колькасць асноўных сельгасмашын зменшылася ўтрая.
Стала менш камбайнаў: збожжаўборачных — у 3,3 раза (з 24.017 на канец 1994-га да 7.228 на канец 2025-га), бульбаўборачных — у 16,9 раза (з 7.877 да 467), буракаўборачных — у 8,3 раза (з 1.654 да 200), кормаўборачных — у 2,6 раза (з 9.442 да 3.582), ільноўборачных — у 12,5 раза (з 3.599 да 287).
Колькасць трактароў у гаспадарках зменшылася ў 3,4 раза (з 116.942 да 34.138), грузавых аўтамабіляў — у 4,4 раза (з 66.336 да 15.011).
Даільных установак і агрэгатаў стала менш у 1,8 разы (з 16.121 да 8.769), бульбакапальнікаў — у 15,2 раза (з 10.742 да 709), зернеачышчальных машын — у 1,7 разы (з 9.929 да 5.795).
Яшчэ два паказчыкі прадстаўлена з 1995 года. За гэты час бульбасаджалак стала менш у 9,8 раза (з 7.613 да 776), зернеачышчальна-сушыльных комплексаў — амаль у 2 разы (з 3.869 да 1.973).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на 40% менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з кіраўніком Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта новыя механізмы супрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства



