BelPol перадаў у Офіс генпракурора Украіны новыя доказы датычнасці рэжыму Лукашэнкі да вайны

19 чэрвеня, Позірк. “Абноўлены масіў доказаў” дачынення беларускіх уладаў да вайны РФ супраць Украіны перадалі прадстаўнікі аб’яднання BelPol у Офіс генеральнага пракурора краіны падчас візіту ў Кіеў.
Як паведамляе арганізацыя, гэта “амаль сотня дакументаў, якія змяшчаюць звесткі, што маюць значэнне для прававой ацэнкі дзеянняў рэжыму” Аляксандра Лукашэнкі.
“Для BelPol пытанне прыцягнення да адказнасці арганізатараў і саўдзельнікаў агрэсіі застаецца прынцыповым. Мэта арганізацыі заключаецца не толькі ў палітычнай і маральнай ацэнцы дзеянняў рэжыму, але і ў стварэнні трывалай доказнай базы для будучых міжнародных судовых працэсаў“, — гаворыцца ў рэлізе.
Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства абароны Украіны, “шэрагам дзяржаўных органаў <…> і міжнароднымі партнёрамі“. Абмяркоўвалася мілітарызацыя Беларусі, “пагрозы для рэгіёну”. “Асобная ўвага была нададзеная таму, як Беларусь усё глыбей уцягваецца ў вайсковую інфраструктуру Расіі, пра што сведчаць канкрэтныя аб’екты, дакументы і факты, якія паказваюць рэальны маштаб пагрозы“, — адзначае арганізацыя.
Таксама абмяркоўваліся “пытанні абароны беларускіх грамадзян, якія апынуліся ў палоне расійскіх акупацыйных сіл“: “Праведзеная асобная сустрэча з дарадцам упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны ў правах чалавека (імя не называецца. — “Позірк”.). Абмяркоўваліся пытанні пошуку інфармацыі аб беларускіх грамадзянах, аказання ім неабходнай падтрымкі і каардынацыі намаганняў розных профільных структур па іх вяртанні ва Украіну“.
Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) раней паведаміў аб перадачы ўкраінскаму боку, у Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, звестак аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
Беларускія ўлады ўдзельнічаюць у незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей і іх індактрынацыі паводле ідэалогіі Крамля.
Дэлегацыя дэмсіл Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай наведала Украіну сёлета 25-26 траўня.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


