АПК перадаў Кіеву звесткі аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей і прапановы па санкцыях

19 чэрвеня, Позірк. “У рамках дасягнутых падчас рабочай паездкі ў Кіеў дамоўленасцей” Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) перадаў ўкраінскаму боку звесткі аб дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.
Даныя атрымаў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, паведамляе кабінет.
Акрамя таго, намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка даслаў украінскім уладам “11 пакетаў прапаноў” па ўвядзенні санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У прыватнасці, прапануецца ўвесці абмежаванні ў дачыненні да асноўных дзяржаўных СМІ, асоб, адказных за рэпрэсіі, інстытутаў і асоб, звязаных з Саюзнай дзяржавай з РФ.
Тэма падтрымкі Мінскам вайны Расіі супраць Кіева таксама згадваецца ў выніковым дакуменце саміту Еўрапейскага савета па Украіне, апублікаваным напярэдадні. Савет заклікаў “усе краіны неадкладна спыніць любую дапамогу Расіі ў яе агрэсіўнай вайне”.
“Еўрапейскі савет зноў настойліва заклікае Расію і Беларусь неадкладна забяспечыць бяспечнае і безумоўнае вяртанне ва Украіну ўсіх незаконна дэпартаваных і перамешчаных украінскіх дзяцей і іншых грамадзянскіх асоб”, — гаворыцца ў дакуменце.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
Беларускія ўлады ўдзельнічаюць у незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей і іх індактрынацыі паводле ідэалогіі Крамля.
Дэлегацыя дэмсіл Беларусі на чале са Святланай Ціханоўскай наведала Украіну сёлета 25–26 траўня. Адбыліся сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, кіраўніком МЗС Андрэем Сібігам, у штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.
Латушка: Ва Украіне загінула больш за 400 кантрактнікаў з Беларусі на баку РФ
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



