Беларускія следчыя працуюць на месцы інцыдэнту ў Бранскай вобласці
19 чэрвеня, Позірк. Аб працы сваіх следчых у Расіі “ў рамках крымінальнай справы па факце ўдару БПЛА па беларускім аўтобусе” паведаміў Следчы камітэт Беларусі.
Адзначаецца, што супрацоўнікі яго галоўнага следчага ўпраўлення “сумесна з калегамі з Расіі наведалі месца атакі пасажырскага аўтобуса, а таксама пляцоўку, дзе захоўваецца пашкоджаны транспартны сродак, для яго візуальнага агляду“.
СК таксама паведаміў аб правядзенні працоўнай нарады, на якой “абмеркаваныя пытанні аператыўнага характару, якія маюць значэнне для расследавання ведамствамі крымінальных спраў і збору доказаў здзейсненага злачынства”.
“Прадстаўнікі беларускага боку вывучылі матэрыялы крымінальнай справы, якая знаходзіцца ў вытворчасці ГСУ Следчага камітэта Расіі, а таксама выяўленыя і канфіскаваныя на месцы здарэння фрагменты БПЛА. У рамках выканання даручэння аб прававой дапамозе беларускім калегам перададзеныя копіі неабходных працэсуальных дакументаў”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе СК.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які рухаўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014-2015 гадоў нараджэння.
Першапачаткова паведамлялася, што пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Пазней МЗС Беларусі ўдакладніў, што пацярпелых шэсць (пяць — дзеці). Іх шпіталізавалі ў бальніцы Бранскай вобласці (аднаму дзіцяці зробленая аперацыя). 18 чэрвеня пяць дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц перавезлі ў медустановы Мінска. Астатнія вярнуліся ў Рэчыцу ўвечары 17 чэрвеня. Сярод суправаджальнікаў, была жонка трэнера з рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
У дзень інцыдэнту Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскі бок не мае дачынення да ўдару па аўтобусе. Абвінавачанні ў гэтым спікер Генштаба Андрэй Кавалёў назваў “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”.
Ваеннае камандаванне заявіла таксама, што ў пазначаны перыяд Сілы абароны Украіны не ўжывалі беспілотныя лятальныя апараты па цэлях на тэрыторыі Бранскай вобласці.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец “тэрмінова звязаўся” з беларускім бокам і выказаў жаданне далучыцца да “празрыстага і бесстаронняга ўстанаўлення ўсіх фактаў і абставінаў гэтага здарэння”.
Адказ на зварот Лубінца невядомы. У той жа час Мінск, у прыватнасці на міжнародных пляцоўках, следам за Масквой абвінавачвае ў здарэнні Украіну.
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка



