Беларускія дзеці, якія пацярпелі ў Бранскай вобласці РФ, зараз у здавальняльным стане — Мінздароўя

20 чэрвеня, Позірк. Беларускія дзеці, якія пацярпелі ў Бранскай вобласці РФ, зараз у здавальняльным стане, вынікае з абноўленай увечары 20 чэрвеня інфармацыі Міністэрства аховы здароўя.
“Дзеці, якія знаходзяцца ў аддзяленні хірургіі РНПЦ дзіцячай хірургіі, у здавальняльным стане”, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства. За пяць гадзін да гэтага Мінздароўя адзначала, што яны “стабільныя, са станоўчай дынамікай”.
“Дзіця, праапераванае 19 чэрвеня, у аддзяленні рэанімацыі, у свядомасці, дыхае самастойна, з ім знаходзіцца маці. Стан здавальняльны”, — заявіла міністэрства. Раней паведамлялася толькі тое, што ён “у рэанімацыі”, яго “стан здавальняльны”.
“Дарослы пацыент — стан без змяненняў, стабільны”, — канстатавала Мінздароўя. У папярэднім паведамленні гаварылася, што пацярпелы, які быў дастаўлены ў Галоўны вайсковы медыцынскі клінічны цэнтр № 432 Узброеных сіл, “пераведзены з рэанімацыі ў аддзяленне”.
17 чэрвеня аўтобус з выхаванцамі рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 (Гомельская вобласць) трапіў пад удар у Бранскай вобласці РФ. У транспартным сродку, які накіроўваўся з Рэчыцы ў Геленджык, знаходзілася 44 пасажыры, з іх 28 дзяцей-спартсменаў 2014–2015 гадоў нараджэння.
Першапачаткова заяўлялася, што пацярпела восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей. Пазней МЗС Беларусі ўдакладніла, што пацярпелых шэсць (пяць — дзеці). Іх шпіталізавалі ў бальніцы Бранскай вобласці (аднаму дзіцяці зроблена аперацыя). 18 чэрвеня пецярых дзяцей і аднаго дарослага з расійскіх бальніц перавезлі ў медустановы Мінска. Астатнія вярнуліся ў Рэчыцу ўвечары 17 чэрвеня.
Сярод тых, хто суправаджаў дзяцей, была жонка трэнера з Рэчыцкай ДЮСШ-2 Вікторыя Гарошка, яна загінула.
Расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапаганда адразу абвінавацілі ў здарэнні Украіну.
У дзень інцыдэнту Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што ўкраінскі бок не датычны да ўдару па аўтобусе. Абвінавачанні ў гэтым спікер Генштаба Андрэй Кавалёў назваў “чарговай інфармацыйнай правакацыяй Крамля”. Вайсковае камандаванне заявіла таксама, што ў абазначаны перыяд Сілы абароны Украіны не выкарыстоўвалі беспілотныя лятучыя апараты па цэлях на тэрыторыі Бранскай вобласці.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітрый Лубінец “тэрмінова звязаўся” з беларускім бокам і выказаў жаданне далучыцца да “празрыстага і бесстаронняга высвятлення ўсіх фактаў і абставін гэтага здарэння”. Ці адказаў Мінск на яго зварот, невядома, але з заяваў чыноўнікаў і ведамстваў вынікае, што ў сітуацыі “разбіраюцца” толькі прадстаўнікі Беларусі і РФ.
Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня заявіў, што ў аўтобус з беларускімі дзецьмі трапіў менавіта ўкраінскі беспілотнік: “Мы не спяшаемся рабіць нейкія высновы, але мы дакладна канстатуем факт, што гэта беспілотнік украінскага паходжання”.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы 19 чэрвеня гэту сітуацыю, адзначыў наступнае: “Усе ўжо прызналі, і міжнародныя эксперты, і мне здаецца, што таксама і рускія прызнаюць або, скажам так, не адкрыта, што гэты ўдар быў не наш. Як гэта звязваць? Вельмі проста: рускія будуць рабіць шмат розных правакацый для таго, каб уцягнуць народ Беларусі ў гэту вайну”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаЦерашковіч: "Рускія дамы" ў Беларусі займаюцца легітымізацыяй агрэсіі супраць УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2026 года пабудавана на 26,2% менш кватэр, чым за аналагічны леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–19 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



