31-гадовы мужчына затрыманы брэсцкай мытняй за спробу ўвозу какаіну
21 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні ў пункце пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль) 31-гадовага пасажыра рэйсавага аўтобуса паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Прычынай затрымання стала “спроба ўвозу ў Беларусь какаіну”.
“Ідучы па зялёным калідоры, беларус заявіў аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, забароненых альбо абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу”, — адзначае ДМК.
Звяртаецца ўвага, што ў зале мытнага афармлення “гэтую інфармацыю службовы сабака не пацвердзіў, дакладна паказаўшы паводзінамі на наяўнасць у мужчыны забароненых рэчываў”.
“Пры даглядзе яго валізкі знойдзены лекавы флакон, у якім знаходзіўся скрутак з парашкападобным рэчывам белага колеру”, — паведамляе ведамства.
Экспертыза паказала, што канфіскаванае рэчыва змяшчае 0,69 г “небяспечнага наркатычнага сродку — какаіну”.
У дачыненні да мужчыны ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў), фігуранту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Гл. таксама:
За тыдзень мытня спыніла сама меней тры спробы ўвозу ў Беларусь з Літвы наркотыкаў

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


