Вывезеныя ў Літву 16 верасня палітзняволеныя атрымалі дакументы для легальнага знаходжання ў краіне

6 кастрычніка, Позірк. Пра легалізацыю ў Літве групы палітзняволеных, вывезеных з Беларусі 16 верасня, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Адпаведная інфармацыя была агучаная на сустрэчы Ціханоўскай з кіраўніком вільнюскага офіса праваабарончай арганізацыі Freedom House Віцісам Юрконісам (на фота).
Паводле слоў Юрконіса, усе палітзняволеныя, якія вырашылі застацца ў Літве, атрымалі дакументы для легальнага знаходжання на тэрыторыі краіны.
Ціханоўская, як паведамляецца, падзякавала літоўскім уладам за “аператыўнае вырашэнне пытанняў легалізацыі і афармлення дакументаў”.
“Літва падтрымлівала і працягвае падтрымліваць беларусаў — тых, хто зазнаў рэпрэсіі, і тых, хто быў вымушаны пакінуць Беларусь праз пераслед. Мы бачым і вельмі цэнім гэтую салідарнасць і ніколі не забудзем гэтай падтрымкі”, — сказала палітык.
Па выніках чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла (15–16 верасня) з краіны было вывезена 25 асуджаных паводле палітычных матываў. 15 з былых вязняў засталіся ў Літве, 10 — пераехалі ў Польшчу.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна” на вечар 6 кастрычніка, у Беларусі зарэгістравана 886 палітзняволеных.
Раней паведамлялася пра пяць публічных сустрэч Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, пасля якіх на волю выйшлі агулам 464 чалавекі (21 чэрвеня 2025 года — 14, 11 верасня — 52, 12–13 снежня — 123, 19 сакавіка 2026 года — 250, 15–16 верасня — 25). Разам з тым са слоў самога амерыканскага дыпламата вядома, што ён сустракаўся з Лукашэнкам у беларускай сталіцы яшчэ ў канцы красавіка. У рамках перамоўнага працэсу ЗША змякчаюць санкцыі ў дачыненні да Мінска.

- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым Лукашэнкі змяніў характар рэпрэсій, каб "забяспечыць іх максімальнае пашырэнне пры мінімальных рэсурсах" — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


