Журналіст Карней абвінавачаны ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні”, суд пачнецца 19 сакавіка

2 сакавіка, Позірк. У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка ў 10:00 пачнецца разгляд справы журналіста Ігара Карнея, які абвінавачваецца паводле ч. 3 арт. 3611 КК (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар, які, згодна са звесткамі праекта “Грамадзянскі кантроль судовай сістэмы”, з 2020 года вынес каля 170 рашэнняў па адміністрацыйных і каля 30 прыгавораў па крымінальных справах паводле артыкулаў, якія часцей за ўсё сведчаць пра палітычны характар пераследу.
Пра вобшук у доме і наступны арышт журналіста на 10 сутак 17 ліпеня 2023 года паведаміла яго дачка.
Ігар Карней доўгі час супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.

- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Унёсак тэхналагічных кампаній у дэмакратыю, а не ў дыктатуры абавязкова акупіцца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

