Мінск 23:06

Беларусь дазволіла ўезд у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з ЕС фурам з усіх краін ЕАЭС

Фота: unsplash.com / Sven Brandsma

5 сакавіка, Позірк. Беларусь дазволіла ўязджаць у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з Еўрасаюзам перавозчыкам з усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, вынікае з пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый № 8 ад 16 лютага.

Калі базавая пастанова Мінтранса (21 лістапада 2023 года) дазваляла праводзіць “грузавыя аперацыі і (або) перачэпку” толькі зарэгістраваным у Беларусі і Расіі “грузавым аўтамабілям і цягачам”, то цяперашні дакумент, апублікаваны 5 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дадае да гэтага пераліку астатнія краіны ЕАЭС — Арменію, Казахстан і Кыргызстан.

Рашэнне ўзгоднена з Дзяржаўным мытным камітэтам.

У рамках абмежавальных мер у дачыненні да РФ за вайну супраць Украіны і ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі Еўрасаюз з 9 красавіка 2022 года забараніў беларускім перавозчыкам перамяшчаць грузы аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам.

У адказ на гэта ўлады ў Мінску з 16 красавіка таго ж года забаранілі перамяшчэнне зарэгістраваных у ЕС цягачоў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусь. Выключэнне было зроблена для транспарту, які ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў адмыслова вызначаныя месцы для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі.

Казахстан дазволіў перачэпку і перагрузку тавараў аўтаперавозчыкам з Беларусі і іншых краін ЕАЭС

12 лютага, Позірк. Міністэрства транспарту Казахстана дазволіла перавозчыкам з краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) перавозіць тавары з перачэпкай або перагрузкай на тэрыторыі краіны, паведаміла Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (БАМАП). Міністр транспарту Марат Карабаеў выдаў загад № 61, згодна з якім забараняльныя пункты …
Падзяліцца: