Беларусь дазволіла ўезд у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з ЕС фурам з усіх краін ЕАЭС

5 сакавіка, Позірк. Беларусь дазволіла ўязджаць у пункты перагрузкі і перачэпкі на мяжы з Еўрасаюзам перавозчыкам з усіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, вынікае з пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый № 8 ад 16 лютага.
Калі базавая пастанова Мінтранса (21 лістапада 2023 года) дазваляла праводзіць “грузавыя аперацыі і (або) перачэпку” толькі зарэгістраваным у Беларусі і Расіі “грузавым аўтамабілям і цягачам”, то цяперашні дакумент, апублікаваны 5 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, дадае да гэтага пераліку астатнія краіны ЕАЭС — Арменію, Казахстан і Кыргызстан.
Рашэнне ўзгоднена з Дзяржаўным мытным камітэтам.
У рамках абмежавальных мер у дачыненні да РФ за вайну супраць Украіны і ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі Еўрасаюз з 9 красавіка 2022 года забараніў беларускім перавозчыкам перамяшчаць грузы аўтамабільным транспартам па тэрыторыі ЕС, у тым ліку транзітам.
У адказ на гэта ўлады ў Мінску з 16 красавіка таго ж года забаранілі перамяшчэнне зарэгістраваных у ЕС цягачоў праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў Беларусь. Выключэнне было зроблена для транспарту, які ідзе праз пэўныя пункты пропуску ў адмыслова вызначаныя месцы для правядзення грузавых аперацый і перачэпкі.
Казахстан дазволіў перачэпку і перагрузку тавараў аўтаперавозчыкам з Беларусі і іншых краін ЕАЭС

- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
