Урад Латвіі зацвердзіў план умацавання мяжы з Беларуссю і РФ

6 сакавіка, Позірк. План ваеннага ўмацавання і супрацьдзеяння прасоўванню варожых войскаў на ўсходняй мяжы зацвердзіў 5 сакавіка Кабінет міністраў Латвіі, паведамляе прэс-служба Міністэрства нацыянальнай абароны гэтай балтыйскай краіны.
Адзначаецца, што гэты план з’яўляецца часткай фармаванай дзяржавамі рэгіёну Балтыйскай лініі абароны, які ўключае ў сябе “стварэнне апорных пунктаў для падраздзяленняў нацыянальных узброеных сіл уздоўж усёй расійска-беларускай мяжы — абарончых пазіцый і ўмацаванняў для салдат, розных перашкод, супрацьтанкавых равоў, складоў боепрыпасаў і мін”.
Практычнае ўмацаванне ўсходняй мяжы пачнецца ў сакавіку. На працягу наступных пяці гадоў у гэтую справу будзе ўкладзена 303 млн еўра.
“Каб прадухіліць перамяшчэнне праціўніка, умацаванне мяжы ў Латвіі пачнецца з перакопкі існых дарог для стварэння супрацьтанкавых равоў, пазней у такія равы таксама будуць пераўтвораныя дрэнажныя каналы ўздоўж мяжы, — гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства. — Будуць усталяваныя розныя тыпы загарод — супрацьтанкавыя равы ўмацуюць бетоннымі блокамі і так званымі “зубамі дракона”, супрацьтанкавымі мінамі. Перашкоды будуць усталяваныя з улікам мясцовасці, з выкарыстаннем натуральных бар’ераў — балот, лясоў, іншых прыродных аб’ектаў”.
“У прыгранічнай зоне будуць вызначаныя месцы і створаныя надзейныя сховішчы выбухоўкі, мін і інжынерных матэрыялаў для хуткага ўмацавання абарончых пазіцый. Акрамя таго, будуць распрацаваныя планы падрыхтоўкі найважнейшых транспартных артэрый — аўтамабільных дарог і чыгунак, мастоў — для хуткай і эфектыўнай перашкоды, каб затрымаць магчымае прасоўванне праціўніка”, — падкрэслівае Мінабароны Латвіі.
Міністры абароны Літвы, Латвіі і Эстоніі падпісалі пагадненне аб фармаванні Балтыйскай лініі абароны ў студзені 2024 года.

- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі Лукашэнкі, які мае пазашлюбнага сына, назвалі "разлажэннем маральных асноў" грамадзянскія і гасцявыя шлюбыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках верасня прамвытворчасць скарацілася на 0,8% — год таму быў рост на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаШосты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабароту (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства