У “спіс экстрэмістаў” дададзена 19 чалавек, у тым ліку фігуранты “справы ByPol”

7 сакавіка, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 7 сакавіка ўнесла ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, яшчэ 19 чалавек, у тым ліку трох жанчын, — цяпер у ім 3.864 пазіцый, сведчыць абноўлены дакумент на сайце ведамства.
У спіс унеслі палітвязняў Максіма Анціпенку, Ігара Іванова, Андрэя Карабіцына, Віталя Бажка, Мікіту Вілейшчыкава.
На невядомы тэрмін пазбаўлення або абмежавання волі асуджаныя Анціпенка — паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), Карабіцын і Вілейшчыкаў — паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), Бажок — паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Іваноў асуджаны на тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Паводле звестак праваабаронцаў цэнтра “Вясна”, ён прызнаны вінаватым паводле арт.369 КК. У тлумачэннях МУС пазначаныя арт. 368 і 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) КК.
У пералік уключаныя шасцёра фігурантаў “справы ByPol”, якія знаходзяцца ў вышуку: Аляксандр Азараў, Уладзімір Жыгар, Мацвей Купрэйчык, Ігар Лобан, Андрэй Астаповіч, Алег Талерчык.
Заснавальнікі, прадстаўнікі і экс-удзельнікі аб’яднання былых сілавікоў ByPol (летам 2023 года падзялілася на ByPol і BelPol) у лютым гэтага года завочна прыгавораныя да доўгіх тэрмінаў зняволення: Азараў — да 25 гадоў, Купрэйчык, Жыгар, Лобан і Талерчык — да 12 гадоў, Астаповіч — да 11.
Яны прызнаныя вінаватымі ў “дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”, “наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб”.
Пры гэтым Азараў таксама “прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржаве, арганізацыі акта тэрарызму і наўмыснага разбурэння сродкаў сігналізацыі на аб’ектах чыгункі”.
Згодна з заканадаўствам, фінансавыя аперацыі асоб, уключаных у “спіс экстрэмістаў”, кантралююцца “з мэтай прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці”.
На працягу пяці гадоў пасля выканання судовых рашэнняў людзі з гэтага пераліку не могуць займацца педагагічнай і выдавецкай дзейнасцю, быць на дзяржслужбе, карыстацца зброяй.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 5,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 14,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія пяць гадоў экспарт медыцынскага турызму, медпаслуг вырас у паўтара раза — кіраўнік Міністэрства аховы здароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі ў першым паўгоддзі было выяўлена 69 фактаў забруджвання паверхневых вод — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства