Ціханоўская: 8 сакавіка — нагода заявіць аб недапушчальнасці гвалту ў дачыненні да жанчын
8 сакавіка, Позірк. Міжнародны жаночы дзень з’яўляецца “нагодай заявіць: гвалт недапушчальны, гвалт нельга апраўдаць”, заявіла 8 сакавіка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце на сваім ютуб-канале.
“Трагічная смерць дзяўчыны Лізы ў Варшаве ўзрушыла не толькі беларусаў, але і людзей па ўсім свеце, — адзначыла палітык. — Гвалт у дачыненні да жанчын часта замоўчваецца, але пра гэта трэба казаць. Падобных гісторый, як ні страшна гэта ўсведамляць, вельмі шмат. На месцы Лізы магла аказацца кожная”.
Ціханоўская падзякавала “за смеласць” беларускіх жанчын, якія пасля трагедыі падзяліліся ў медыя “асабістымі гісторыямі”, звязанымі з гвалтам.
“Дзякуючы такім гісторыям я бачу, што жанчыны навучыліся нават праз боль адкрываць вочы іншым на тое, што перажываюць велізарная колькасць дзяўчынак, дзяўчат і жанчын. Вы дзеліцеся гісторыямі, ведаючы, што можаце сутыкнуцца з каментарамі “сама вінаватая” або “няма чаго было правакаваць”. Я хачу нагадаць кожнай з вас, хто сутыкнуўся з гвалтам: вы не вінаватыя. У гвалце заўсёды вінаваты той, хто яго здзейсніў”, — сказала Ціханоўская.
1 сакавіка грамадзянка Беларусі Лізавета, якая 25 лютага падверглася згвалтаванню і спробе забойства ў цэнтры польскай сталіцы, памерла ў бальніцы.
Пасля нападу дзяўчына так і не прыйшла ў прытомнасць, увесь гэты час яна была падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі адной з варшаўскіх клінік.
Па справе аб нападзе затрыманы 23-гадовы мужчына. Ён арыштаваны на тры месяцы.
6 сакавіка ў Варшаве некалькі тысяч чалавек узялі ўдзел у акцыі “Яе звалі Ліза” памяці памерлай беларускі.
За тры дні на пахаванне дзяўчыны было сабрана больш за 110 тыс.злотых (каля 28 тыс. долараў).
Некалькі тысяч чалавек у Варшаве ўшанавалі памяць памерлай пасля згвалтавання беларускі (дапоўнена)
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+