Ціханоўская падзякавала Літве за падтрымку Беларусі “на шляху да свабоды і дэмакратыі”

11 сакавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў “Твітары” павіншавала Літву з Днём аднаўлення незалежнасці, падзякаваўшы гэтай балтыйскай краіне за падтрымку на шляху Беларусі “да свабоды і дэмакратыі”.
“Для беларусаў Літва — больш, чым сусед. Гэта сапраўдны сябар і саюзнік”, — падкрэсліла палітык.
11 сакавіка Літва адзначае 34-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці.
На пачатак 2024 года, паводле даных Дэпартамента міграцыі МУС, у Літве пражывала 62 тыс. 165 грамадзян Беларусі. Беларусы былі другой па колькасці групай замежнікаў, якія пражываюць у Літве, пасля ўкраінцаў. Летась у краіну з мэтай пражывання прыбыло 15 тыс. 817 чалавек, з якіх 150 — грамадзяне Літвы.
Пры гэтым “у сувязі з узрослай пагрозай, якую рэжымы Расіі і Беларусі працягвалі прадстаўляць для Літвы”, у 2023 годзе літоўскімі ўладамі “праводзіліся розныя мэтавыя мерапрыемствы па кантролі над грамадзянамі гэтых краін”.
У прэзентаваным 7 сакавіка штогадовым дакладзе Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) і Другога дэпартамента аператыўных службаў (ДДАС) Міністэрства абароны гэтай балтыйскай дзяржавы гаворыцца сярод іншага пра пераслед беларускімі спецслужбамі супрацоўнікаў дыпламатычнай місіі Літвы і пра тое, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі пашырыў разведвальныя аперацыі за мяжой і ўзмацніў унутраную контрразведку.
Сцвярджаецца, што беларускія разведвальныя службы “нядаўна пачалі ўсталёўваць і аднаўляць кантакты з сябрамі беларускай дыяспары [у Літве] і вербаваць новых агентаў, выкарыстоўваючы сучасныя метады выдаленай сувязі”.
Некаторыя прадстаўнікі беларускай дыяспары “прапагандуюць радыкальныя палітычныя ідэалогіі, такія як літвінізм”, лічаць у Вільнюсе.
“Мне б вельмі хацелася, каб літоўскі ўрад і спецслужбы не выкарыстоўвалі беларускае няшчасце і боль у палітычных мэтах, — заявіла, каментуючы даклад, Ціханоўская 8 сакавіка. — Мы чакаем і шукаем салідарнасці. Мы сапраўды заплацілі высокую цану за нашу свабоду і незалежнасць. Я найперш хацела б, каб літоўцы зразумелі, што адбываецца. Вядома, літоўскія службы павінны выяўляць тых, хто можа працаваць на КДБ. Але я сумняваюся, што такіх шмат”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка



