Праваабаронцам вядома пра 106 затрыманых па справе “Беларускага Гаюна”

17 кастрычніка, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” мае інфармацыю пра як мінімум 106 пацверджаных фігурантаў палітычна матываванай справы “Беларускага Гаюна” (маніторынг вайсковай актыўнасці ў Беларусі, у тым ліку расійскай арміі), узятых пад варту.
Рэальная колькасць затрыманых па справе значна большая, затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі, падкрэсліваюць праваабаронцы.
Паводле даных “Вясны”, у пачатку кастрычніка па справе было затрымана мінімум двое мужчын.
Звяртаецца ўвага, што з пачатку верасня ў “спіс экстрэмістаў“ дададзена 68 чалавек. Гэта больш за траціну ад усіх асоб, унесеных у спіс за гэты час. Частка з іх — фігуранты справы “Беларускага Гаюна“, адзначаюць праваабаронцы.
Адзначаецца таксама, што ў Беларусі “амаль кожны дзень праходзяць суды па гэтай справе“. Фігурантаў прыгаворваюць як да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так і да пазбаўлення волі. Некаторыя справы перадаюць з Мінска ў рэгіянальныя суды.
13 кастрычніка “Вясна “паведамляла пра 88 пацверджаных фігурантаў справы “Беларускага Гаюна”.
28 ліпеня праваабаронцы заяўлялі, што затрымана не менш за 33 чалавекі, 7 жніўня — 38, 18-га — 40, 27-га — 53, 7 верасня — 61, 29 верасня — 78.
Большасць фігурантаў гэтай справы мужчыны. У віну ставіцца арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Праект “Беларускі Гаюн” быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём дадзеных мог быць выпампаваны за той час, пакуль у іншага акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — заяўляў тады заснавальнік праекта блогер Антон Матолька.
Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторыя з іх эмігравалі.
Пра масавыя затрыманні па справе “Беларускага Гаюна” паведамлялася 2 траўня.
У чэрвені Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


