Калі АДКБ не вызначыцца з пазіцыяй па Арменіі, Ерэван выйдзе з арганізацыі — Пашынян
12 сакавіка, Позірк. Калі Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) не адкажа на пытанне, якая яе зона адказнасці ў Арменіі, Ерэван выйдзе з АДКБ, заявіў на прэс-канферэнцыі 12 сакавіка прэм’ер-міністр гэтай краіны Нікол Пашынян.
“Калі АДКБ адкажа на гэтае пытанне і гэты адказ будзе адпавядаць нашым уяўленням, гэта будзе азначаць, што пытанні паміж Арменіяй і АДКБ разгледжаныя, вырашаныя, падведзены вынікі з наступствамі, якія з гэтага вынікаюць. У адваротным выпадку Рэспубліка Арменія выйдзе з АДКБ. Я не магу сказаць, калі”, — цытуе кіраўніка армянскага ўрада aysor.am.
23 лютага ў інтэрв’ю тэлеканалу France 24 Пашынян заявіў, што Арменія замарозіла ўдзел у АДКБ. “Дагавор аб калектыўнай бяспецы, на нашу думку, не быў выкананы ў дачыненні да Арменіі, асабліва ў 2021–2022 гадах [падчас канфлікту з Азербайджанам]. Гэта не магло застацца без нашай увагі”, — сказаў тады Пашынян.
Арменія фактычна спыніла ўдзел у АДКБ пасля таго, як арганізацыя не заступілася за яе падчас нядаўняй вайны з Азербайджанам за Нагорны Карабах. Пашынян не прыехаў на саміт АДКБ у Мінску 23 лістапада 2023 года. Не ўдзельнічалі ў мерапрыемстве і міністры яго кабінета.
Аляксандр Лукашэнка назваў дэмарш Пашыняна “ўчынкам, які носіць правакацыйны характар”.
Летась 26 лістапада міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што заставацца ці выйсці з АДКБ — гэта выбар ваенна-палітычнага кіраўніцтва Арменіі ў залежнасці ад таго, як яно далей хоча будаваць сваю бяспеку.
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны блок, мэтамі якога заяўленыя “ўмацаванне міру, міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, абарона на калектыўнай аснове незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту дзяржаў-членаў”. У яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
Шэраг экспертаў раней заяўляў, што АДКБ знаходзіцца ў крызісе — праз незадаволенасць Арменіі тым, што арганізацыя не аказала ёй дапамогу ў канфлікце з Азербайджанам, а таксама праз складаную сітуацыю на кыргызска-таджыцкай мяжы.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка