У дачыненні да экс-дырэктара Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вялічка пачатая спецвытворчасць
12 сакавіка, Позірк. Следчы камітэт паведаміў пра пачатак спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да экс-дырэктара Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка.
Заяўляецца, што спецвытворчасць распачатая 5 сакавіка паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 1931 (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці), ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), чч. 1, 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Вялічка прапануецца з’явіцца ў тэрытарыяльны аддзел СК па адрасе Гродна, вул. Горкага, 121.
Вольга Вялічка — псіхолаг, былая дырэктар ліквідаванага ўладамі ў жніўні 2021 года Гродзенскага дзіцячага хоспіса. На яе ў чэрвені 2022 года завялі крымінальную справу паводле арт. 1931 КК.
У кастрычніку 2020 года Вялічка затрымалі за ўдзел у пратэстным маршы ў Гродне. Пасля сутак у ізалятары яе аштрафавалі.
22 кастрычніка таго ж года супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў ДФР Камітэта дзяржкантролю прыйшлі ў хоспіс з праверкай “па фактах заніжэння падаткаабкладальнай базы і ўхілення ад выплаты сум падаткаў”. У снежні супрацоўнікі забралі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх, які належыць установе.
Пазней з’явілася інфармацыя, што Вялічка знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе аб “незаконным выкарыстанні спонсарскай дапамогі”. На той момант яна ўжо знаходзілася за мяжой, яе абвясцілі ў міжнародны вышук.
У жніўні 2021 года МУС паведамляла, што псіхолаг падазраецца па крымінальнай справе за ўдзел у “дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Вялічка выступае экспертам у праекце аналізу сітуацыі з аховай здароўя ў месцах несвабоды Беларусі.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Псіхолаг Вольга Вялічка: Плаціць за перамены будуць нашыя дзеці
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка