Памерлага ў беларускім СІЗА літоўца маглі пакінуць без меддапамогі — амбасадар Літвы
12 сакавіка, Позірк. Грамадзянін Літвы, пра смерць якога ў беларускім СІЗА стала вядома 12 сакавіка, быў затрыманы ў канцы 2023 года, амбасада балтыйскай краіны атрымала інфармацыю аб гэтым у студзені. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла амбасадар Літвы па асаблівых даручэннях у Беларусі Аста Андрыяўскене.
Паводле яе слоў, якія перадае партал навінаў Delfi, дыпламаты “адразу ж запыталі сустрэчу” з затрыманым.
“Мы шмат разоў пісалі, прасілі, звярталіся з нагоды сустрэчы. Паколькі нам яе не далі, мы напісалі яшчэ адну ноту, — адзначыла дыпламат. — У адказ ад беларускіх ведамстваў мы атрымалі інфармацыю, што арганізаваць сустрэчу немагчыма, паколькі грамадзянін Літвы памёр”.
Андрыяўскене ўдакладніла, што згодна з інфармацыяй, прадастаўленай беларускім МЗС, мужчына памёр 9 сакавіка.
“Сёння мы атрымалі ноту МЗС Беларусі, якая пацвярджае факт і дату смерці грамадзяніна Літвы, але ніякіх іншых звестак пакуль няма. Таму яшчэ раз просім даць усю інфармацыю пра абставіны здарэння”, — падкрэсліла амбасадар.
Паводле звестак літоўскага дыппрадстаўніцтва ў Беларусі, памерлы быў жыхаром Вільнюса 1953 года нараджэння. Звязацца з яго сям’ёй пакуль не ўдалося.
Літоўскі бок не выключае, што смерць наступіла праз тое, што затрыманы мог знаходзіцца ў няволі “без неабходнай медыцынскай дапамогі”.
На думку афіцыйнага Вільнюса, “такімі дзеяннямі Рэспубліка Беларусь груба парушыла Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах”.
МЗС Літвы “настойліва рэкамендуе” літоўскім грамадзянам “не ехаць у Беларусь, а тым, хто цяпер знаходзіцца ў краіне, неадкладна яе пакінуць”.
10 студзеня Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў пра “спыненне <…> спробы перамяшчэння 98 баявых патронаў з Літвы”. Заяўлялася, што літоўскі грамадзянін спрабаваў правезці боепрыпасы ў легкавым аўтамабілі Mercedes-Benz праз пункт пропуску “Беняконі”. Пры аглядзе транспарту ў кішэні задніх дзвярэй аўто былі выяўленыя дзве ўпакоўкі з патронамі.
Паводле заключэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці “прадметы вырабленыя заводскім спосабам, з’яўляюцца пісталетнымі патронамі (9х18ПМ) — боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібра 9 мм і падобных канструкцый”. Удакладнялася, што патроны прыдатныя для стральбы.
У дачыненні да грамадзяніна Літвы распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 3331 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь <…> боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі). Яму пагражала да сямі гадоў пазбаўлення волі.
З 15 красавіка 2022 года для грамадзян Літвы дзейнічае бязвізавы рэжым для наведвання Беларусі. Паводле звестак беларускіх уладаў, з гэтай даты на тэрыторыю краіны заехала 521.845 грамадзян Літвы (з пачатку 2024 года — 26.634).
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка