СМІ: Літоўскія дыпламаты дамагаюцца сустрэчы з затрыманым у Беларусі суайчыннікам

12 студзеня, Позірк. Супрацоўнікі пасольства Літвы ў Беларусі ведаюць пра затрыманне грамадзяніна сваёй краіны, высвятляюць абставіны інцыдэнту і імкнуцца сустрэцца з суайчыннікам. Пра гэта паведаміла тэлерадыёкампанія LRT.lt са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Літвы.
10 студзеня Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў пра “спыненне <…> спробы перамяшчэння 98 баявых патронаў з Літвы”. Заяўлялася, што літоўскі грамадзянін спрабаваў правезці боепрыпасы ў легкавым аўтамабілі Mercedes-Benz праз пункт пропуску “Беняконі”. Пры аглядзе транспарту ў кішэні задніх дзвярэй аўто былі выяўленыя дзве ўпакоўкі з патронамі.
Паводле заключэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці “прадметы вырабленыя заводскім спосабам, з’яўляюцца пісталетнымі патронамі (9х18ПМ) — боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібра 9 мм і падобных канструкцый”. Удакладнялася, што патроны прыдатныя для стральбы.
У дачыненні да грамадзяніна Літвы распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 3331 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь <…> боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і вайсковай тэхнікі). Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Раней улады Літвы неаднаразова перасцерагалі сваіх грамадзян ад наведвання Беларусі.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

