МАЗ у лютым прадаў на рынку РФ на 1,1% больш новых грузавікоў, чым год таму
13 сакавіка, Позірк. У лютым на расійскім рынку было прададзена 445 новых грузавікоў Мінскага аўтамабільнага завода — на 1,1% больш, чым у тым жа месяцы 2023-га (440) і на 9,9%, чым у студзені 2024-га (405), гаворыцца ў даследаванні “АСМ-холдынг” (РФ).
Прадукцыя мінскага прадпрыемства ў мінулым месяцы заняла 7-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынку Расіі, канстатуюць эксперты.
У пяцёрку лідараў продажаў увайшлі чатыры кітайскія і адзін расійскі вытворца: SITRAK (2.294; +55,3% да ўзроўню продажаў у лютым 2023-га), КамАЗ (1.661; -19,3%), Shaсman (1.255; +5,6 %), FAW (882; +10,9%) і Dongfeng (696; рост амаль у 11 разоў).
Ні адна мадэль беларускага завода не трапіла ў дзясятку самых папулярных на рынку РФ.
У 2023 годзе МАЗ прадаў за год 6.406 новых грузавікоў — на 45,9% больш, чым за 2022-ы (4.391).
15 чэрвеня 2023 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што рынак аўтатэхнікі Саюзнай дзяржавы “мае патрэбу ў аператыўным прыняцці спецыяльных ахоўных мер праз актыўную экспансію кітайскіх вытворцаў”.
“Гаворка не проста пра падвышэнне імпартных пошлін, тут поля для манеўру амаль няма. Я маю на ўвазе антыдэмпінгавыя і спецабаронныя меры”, — сказаў Снапкоў.
Паводле яго слоў, экспансія ўсходніх партнёраў на беларускім і расійскім рынках аўтамабільнай грузавой тэхнікі “відавочная”, а дынаміка іх продажаў “запалохвае”.
У Данецк перададзена "гуманітарная дапамога дзецям Данбаса" — грузавікі, у тым ліку МАЗ
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка