Больш за 300 дэпутатаў Еўрапарламента падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў

13 сакавіка, Позірк. Больш за 300 дэпутатаў Еўрапейскага парламента падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў, паведаміла 13 сакавіка дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Палітык заявіла, што “поўніцца падзякай” да іх і адзначыла, што такі “выдатны акт салідарнасці ўсяляе надзею і зараджае энергіяй для барацьбы з гэтай несправядлівасцю!”.
“На карту пастаўленыя жыцці людзей, і мы не можам спыніцца, пакуль усе не будуць вызваленыя”, – напісала Ціханоўская.
Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі праходзіць у рамках ініцыятывы #EPstandsBYyou 11–14 сакавіка на пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу (Францыя).
У сваім тэлеграм-канале беларускі дэмлідар адзначыла, што аднаўленне гэтай ініцыятывы стала вынікам яе нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапарламента Рабертай Метсола.
“Я ўдзячная Раберце і членам Еўрапарламента за падтрымку гэтай ідэі. Я ўпэўнена, #EPstandsBYyou падштурхне палітыкаў па ўсёй Еўропе далучыцца да барацьбы за свабоду беларускіх палітвязняў”, — заявіла Ціханоўская.
На 13 сакавіка праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.412 чалавек, аднак рэальная колькасць людзей, якія падвергліся рэпрэсіям, значна большая.
Еўрапарламент праводзіць новую акцыю падтрымкі беларускіх палітвязняў
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства

