Кавалеўскі абмеркаваў з чэшскімі дыпламатамі візавыя праблемы беларусаў

14 сакавіка, Позірк. Візавыя праблемы беларусаў абмеркаваў з чэшскімі дыпламатамі ў Варшаве намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валер Кавалеўскі, паведаміла 14 сакавіка прэс-служба АПК.
На сустрэчы з амбасадарам Чэхіі ў Польшчы Бржэціславам Данчакам і палітычным дарадцам амбасады Пятром Марышкам ён адзначыў, што “з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну”, якое адбылося ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, “сітуацыя з візамі для беларусаў моцна змянілася”. Бакі “абмеркавалі магчымасць пошуку рашэння гэтай праблемы” на ўзроўні МЗС Чэхіі..
Перамовы таксама тычыліся праекта “пашпарта новай Беларусі”, еўрапейскай перспектывы для Беларусі і “каардынацыі пазіцый” беларускіх дэмсіл і Прагі ў міжнародных арганізацыях.
Кавалеўскі згадаў, што Чэхія была першай краінай, “што прыняла параненых беларусаў пасля падзей 9 жніўня 2020 года”, і падзякаваў за падтрымку, якую яна “працягвае аказваць беларускаму дэмакратычнаму руху”.
Сёлета напрыканцы лютага партал České noviny са спасылкай на прэм’ер-міністра Чэхии Пятра Фіялу паведаміў, што Прага ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу віз і дазвола на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі.
Разам з тым кіраўнік урада заявіў пра неабходнасць стварыць умовы для прадстаўнікоў апазіцыі і студэнтаў, якія “не хочуць мець нічога агульнага з дадзенымі рэжымамі, каб яны маглі вучыцца, працаваць <…> на тэрыторыі Чэхіі”.
“У правілы ўключаны шэраг выключэнняў, але мы працягнем над гэтым працаваць”, — сказаў Фіяла.
Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу віз і ВНЖ грамадзянам РФ і Беларусі


- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

