Кіраўнік Генштаба Гулевіч адправіўся на Кубу для “ўмацавання двухбаковых кантактаў”

17 сакавіка, Позірк. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч “з’ехаў з афіцыйным візітам у Рэспубліку Куба”, паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.
Заяўляецца, што візіт ажыццяўляецца “ў рамках далейшага ўмацавання двухбаковых кантактаў у ваеннай сферы”.
30 студзеня Мінабароны паведаміла, што падчас афіцыйнага візіту міністра абароны Віктара Хрэніна на Кубу адбыліся перамовы з міністрам Рэвалюцыйных узброеных сіл гэтай краіны Альвара Лопесам М’ерай, па выніках якіх былі падпісаныя дакументы аб двухбаковым ваенным супрацоўніцтве.
Ваенныя чыноўнікі адзначылі “падабенства пазіцый дзяржаў на міжнароднай арэне, моцныя гістарычныя сувязі і агульныя падыходы да ацэнкі ключавых праблем сучаснасці”.
“Кіраўнікі ваенных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай абстаноўкі”, а таксама “прадметна абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы”, гаварылася ў рэлізе.
Паводле слоў Хрэніна, Куба з’яўляецца для Беларусі “важным партнёрам на міжнароднай арэне і стратэгічным саюзнікам у Заходнім паўшар’і”, а краіны, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і “некаторыя культурныя адрозненні, <…> маюць падобныя рысы”. У прыватнасці, гэта “імкненне да незалежнасці і сацыяльнай справядлівасці, раўнапраўнага супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі”.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ жніўні без уліку сезонных тавараў найбольш падаражэлі квіткі на прыгарадныя электрычкі, абутак для дзяўчынак і какава-парашок (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская: Прынцыповасць Статкевіча дае нам усім прыкладМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала краіны Паўночнай Еўропы і Балтыі ціснуць на рэжым Лукашэнкі да сістэмных змен у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства