ААН: Маюцца падставы меркаваць, што ўлады Беларусі здзейснілі злачынства супраць чалавечнасці
18 сакавіка, Позірк. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВПКЧ) “мае разумныя падставы меркаваць, што <…> з 1 траўня 2020 года па 31 снежня 2023 года ў Беларусі працягвалі здзяйсняцца шматлікія парушэнні міжнароднага права ў галіне правоў чалавека”, гаворыцца ў праекце даклада вярхоўнага камісара, які плануецца разгледзець 19 сакавіка на 55-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.
Сярод гэтых парушэнняў, адзначана ў дакуменце, “адвольнае пазбаўленне права на жыццё, адвольнае затрыманне, гвалтоўнае знікненне, катаванні і іншыя віды жорсткага, бесчалавечнага і прыніжаючага годнасць абыходжання або пакаранняў, у тым ліку сэксуальны і гендэрна-абумоўлены гвалт, адмова ў праве на належную прававую працэдуру і справядлівае судовае разбіральніцтва”.
Узгадваюцца таксама “незаконнае ўмяшанне ў сямейнае жыццё і няздольнасць забяспечыць найлепшыя інтарэсы дзіцяці, парушэнні правоў на адукацыю і працу, адвольную адмову ў праве на ўезд ва ўласную краіну, а таксама парушэнні права на свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцыі і на забарону дыскрымінацыі, у прыватнасці на падставе рэальных ці меркаваных палітычных поглядаў”.
“Ацэньваючы сукупнасць усіх доказаў, сабраных за 3 гады цяперашняга мандата, ва УВКПЧ маюцца разумныя падставы зрабіць выснову пра тое, што ўрад правёў арганізаваную, бесперапынную і сістэматычную кампанію гвалту, рэпрэсій і пакаранняў”, — гаворыцца ў дакладзе.
На думку структуры ААН, гэта рабілася для таго, каб зараз і надалей “перашкодзіць праявам, прымусіць замаўчаць, здушыць” грамадзянскае насельніцтва, у якім улады бачаць рэальную або меркаваную апазіцыю.
“У рамках міжнароднага крымінальнага права пераслед вызначаецца як наўмыснае і сур’ёзнае пазбаўленне асноўных правоў насуперак міжнароднаму праву паводле прыкметы прыналежнасці да той ці іншай групы або іншай агульнасці”, — гаворыцца ў дакуменце.
Спектр, характар, цяжар і сістэматычнасць парушэнняў, звязаных з “правам на жыццё, фізічную недатыкальнасць і бяспеку, свабодай ад адвольнага затрымання”, з выкарыстаннем “прававога і інстытуцыйнага апарата дзяржавы, з заахвочваннем на самым высокім узроўні”, дае УВКПЧ “разумныя падставы меркаваць, што было здзейснена злачынства супраць чалавечнасці ў форме пераследу разам з іншымі спадарожнымі дзеяннямі, якія могуць быць вызначаны як следства апісаных парушэнняў правоў чалавека”.
“Па-ранейшаму не застаецца разумных чаканняў адпраўлення правасуддзя ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Працягваецца актыўная палітыка абароны вінаватых і недапушчэння іх прыцягнення да адказнасці”, — гаворыцца ў праекце даклада. Пры гэтым “заявы пра катаванні і іншыя віды жорсткага абыходжання ігнараваліся, у тым ліку судамі суддзямі, нават калі ім прадстаўляліся пераканаўчыя доказы”. Асобныя ахвяры сутыкнуліся з ціскам, скіраваным на тое, каб яны не скардзіліся, ці рэпрэсіямі, калі скаргі ўжо былі.
Структура ААН заклікае беларускія ўлады “неадкладна вызваліць усіх асоб, адвольна затрыманых і асуджаных паводле дыскрымінацыйных падстаў, звязаных з рэальнымі або меркаванымі палітычнымі поглядамі”, забяспечыўшы права на “эфектыўныя сродкі прававой абароны і адэкватнае пакрыццё шкоды”. Ад афіцыйнага Мінска таксама чакаюць спынення “ўсіх іншых працяглых парушэнняў правоў чалавека, пазначаных у дакладзе, у тым ліку сістэматычных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і апазіцыйных груп і асобных асоб”. Ад такіх парушэнняў у будучыні належыць устрымлівацца, гаворыцца ў дакуменце.
Улады, на думку УВКПЧ, павінны “ліквідаваць прававы рэжым, які выкарыстоўваецца для падаўлення на дыскрымінацыйнай аснове правоў і свабод асоб у Беларусі”, а таксама выпрацаваць “дакладныя, усёабдымныя і абавязваючыя інструкцыі” для сілавых і іншых дзяржаўных структур, каб тыя адмовіліся ад “адвольнага” і дыскрымінацыйнага прымянення агульнапрымяняльнага права”, у прыватнасці крымінальнага.
Мінску трэба “неадкладна пачаць незалежнае, бесстароннае, дзейснае і празрыстае расследаванне ўсіх мінулых парушэнняў правоў чалавека, у прыватнасці тых, якія могуць быць прыроўненыя да злачынстваў па міжнародным праве”, забяспечыць, каб “у расследаваннях разглядалася ўся сістэма падпарадкаванасці, якая мае дачыненне да індывідуальнай крымінальнай адказнасці”.
Структура ААН рэкамендуе ўладам перастаць трымаць зняволеных у рэжыме “інкамунікада”, “неадкладна вызваліць усіх дзяцей, затрыманых з палітычных матываў, зняць з іх судзімасці і стварыць сістэму ювенальнай юстыцыі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Камітэта па правах дзіцяці”. Таксама рэкамендуецца прывесці заканадаўства і практыку ў сферы супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі, спыніць прымяняць іх для падаўлення іншадумства.
Улады павінны “забяспечыць адсутнасць дыскрымінацыі на палітычнай ці любой іншай аснове ў сферы доступу да працы і адукацыі; гарантаваць права на грамадзянства без дыскрымінацыі і забяспечыць, каб ніводзін грамадзянін Беларусі не стаў асобай без грамадзянства”. Для гэтага, адзначаецца ў дакуменце, неабходна ўстрымацца ад прымянення паправак да закона аб грамадзянстве ад 14 снежня 2022 года, а лепш іх скасаваць.
УВКПЧ “працягвае рэкамендаваць дзяржавам — членам ААН працаваць над прыцягненнем да адказнасці з дапамогай разбіральніцтва ў нацыянальных судах на аснове агульнапрынятых прынцыпаў экстэрытарыяльнай і ўніверсальнай юрысдыкцыі, а таксама іншымі магчымымі шляхамі”. Паралельна ім варта “вывучаць далейшыя <…> меры супраць пераканаўча меркаваных вінаватых у сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права”.
Сусветнай супольнасці варта “садзейнічаць міжнароднай абароне ўцекачоў, па меры неабходнасці <…> забяспечыць дадатковыя меры абароны <…> для ахвяр, сведкаў і іншых асоб, якія былі вымушаныя пакінуць краіну ці былі высланыя”. Зрабіць гэта можна ў тым ліку шляхам “садзейнічання выдачы і прызнанню праязных дакументаў і дакументаў, якія сведчаць асобу”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+