Мінск 18:59

Долар, расійскі рубель і юань падаражэлі на таргах БВФБ 19 сакавіка

Крыніца: unsplash.com / Omid Armin

19 сакавіка, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 сакавіка.

Курс долара вырас да 3,2357 рубля (+0,0024, +0,07%), расійскага рубля — да 3,5139 за 100 (+0,0004, +0,01%), юаня — да 4,482 рубля за 10 (+0,0016, +0,04%).

Еўра патаннеў да 3,5316 (-0,002, -0,04%).

На мінулым працоўным тыдні (11–15 сакавіка) курс долара вырас на 0,79% (з 3,2068 да 3,2321), юаня — на 0,82% (з 4,4437 да 4,4801 за 10), еўра — На 1% (з 3,495 да 3,53); расійскі рубель патаннеў на 0,51% (з 3,5383 да 3,5201 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца).

За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: