МНС выдала ліцэнзію на прамысловую эксплуатацыю другога блока БелАЭС (дапоўнена)

24 кастрычніка, Позірк. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на пасяджэнні калегіі 24 кастрычніка выдала ліцэнзію на прамысловую эксплуатацыю другога энергаблока Беларускай АЭС.
“МНС пераканалася, што ўсталяваныя праектам станцыі ліміты і ўмовы бяспечнай эксплуатацыі пацверджаныя і абгрунтаваныя, а рашэнні, закладзеныя ў эксплуатацыйную і супрацьаварыйную дакументацыю, адпавядаюць патрабаванням па бяспецы, — паведамляе прэс-служба ведамства. — Выдача ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока № 2 заканчвае шматгадовую працу ўсіх зацікаўленых па стварэнні ў нашай краіне сучаснай інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі”.
Цяпер камісія на чале з віцэ-прэм’ерам Пятром Пархомчыкам павінна ацаніць аб’ект і вырашыць, зацвярджаць акт прыёму другога блока БелАЭС ці не.
Калі ў чэрвені 2021 года вырашалася такое ж пытанне па першым блоку, паміж выдачай ліцэнзіі і падпісаннем акта прайшло 8 дзён.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) пераважна за кошт крэдыту Расіі паводле расійскага праекта ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна расійскай дзяржкарпарацыі “Расатам”.
Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года (прамыслова эксплуатуецца з чэрвеня 2021-га). 6 кастрычніка 2023-га на аб’екце пачаўся чарговы планава-папераджальны рамонт. На перыяд яго правядзення блок адлучаны ад сеткі.
Другі энергаблок працуе ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыі, вырабляе электраэнергію з 13 траўня гэтага года. У сярэдзіне кастрычніка завяршыліся фінальныя 15-дзённыя выпрабаванні яго абсталявання, вынікі якіх “Расатам” ацаніў станоўча.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства