СК наклаў арышт на маёмасць “аналітыкаў Ціханоўскай”
27 сакавіка, Позірк. Аб заканчэнні папярэдняга расследавання крымінальнай справы “ў дачыненні да 20 удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання “Аналітыкі Святланы Ціханоўскай”, паведаміў 27 сакавіка аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.
У СК сцвярджае, што “такая структура, як і, зрэшты, усе астатнія злачынныя групоўкі збеглых радыкалаў, стваралася выключна з адной мэтай — захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.
Следчымі галоўнага следчага ўпраўлення “праведзена скрупулёзнае вывучэнне дзейнасці прадстаўнікоў экстрэмісцкага фарміравання”.
“У залежнасці ад ролі кожнага ўдзельніка ў здзяйсненні злачынстваў”, ім прад’яўлены абвінавачанні паводле наступных артыкулаў КК Беларусі:
— ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (дапамога ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб);
— ч. 1 арт. 357 (змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);
— ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 361 (дапамаганне ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, закліках, звернутых да замежнай дзяржавы, замежнай і міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт);
— ч. 1 арт. 3611 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем і структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у яго);
— ч. 3 арт. 3611 (уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фарміравання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні)).
“З мэтай забеспячэння кампенсацыі прычыненай шкоды на маёмасць абвінавачаных, у тым ліку дарагія кватэры, дамы і зямельныя ўчасткі, накладзены арышт. Цяпер папярэдняе расследаванне скончана ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Крымінальная справа перададзена Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд”, — гаворыцца ў рэлізе.
25 студзеня Следчы камітэт паведаміў аб пачатку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да “20 так званых аналітыкаў Ціханоўскай”.
Фігурантамі крымінальнай справы сталі дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, старшы палітычны дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік па пытаннях выбараў Аляксандр Шлык і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, аглядальнік “Радыё Свабода” Юрый Дракахруст, дырэктар інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар Свабоднага Беларускага ўніверсітэта Аляксандр Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолаг Марыя Рогава, палітолаг, філосаф, былы акадэмічны дырэктар інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётр Рудкоўскі.
Таксама ў спісе палітолаг Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, палітык Павел Усаў, навуковы супрацоўнік Manchester Metropolitan University і Вільнюскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, палітолаг Кацярына Шмаціна, Яўген Крыжаноўскі (цёзка і аднафамілец вядомага беларускага).
Цынічнымі назваў прад’яўленыя абвінавачанні фігурант “справы аналітыкаў” Дзяніс Кучынскі ў каментары “Позірку” 25 студзеня. “Пераслед экспертаў за прафесійную дзейнасць абсалютна недапушчальна”, — заявіў ён.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма паводле 34 складаў злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Ціханоўская пра "справу аналітыкаў": Акрамя рэпрэсій, рэжым Лукашэнкі нічога не можа прапанаваць
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСікорскі назваў уручаную Латушку прэмію імя Валенсы "выражэннем падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Грамадзянін Латвіі Асарс затрыманы за ўвоз у Беларусь амфетаміну — ДМК
- Палітыка
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек