У Беларусі працягваюцца затрыманні за каментары аб тэракце ў РФ

27 сакавіка, Позірк. У Гомелі затрымана чатыры чалавекі за каментары наконт тэракту ў Падмаскоўі, вынікае з відэа, размешчанага на праўладным рэсурсе.
Сярод затрыманых — маладая жанчына, каментар якой паказалі сілавікі. Сцвярджаецца, што яна напісала наконт адмены ў горадзе 23 і 24 сакавіка культурна-масавых мерапрыемстваў у сувязі з тэрактам: “Чаму нічога не адмяняюць, калі ва Украіне страляюць па жылых дамах і гінуць дарослыя і дзеці? Гэта, напэўна, іншае”. Жанчына таксама паведаміла, што падпісана на экстрэмісцкія рэсурсы.
У Гродне затрымалі мужчыну “за негатыўныя каментарыі супраць Расійскай Федэрацыі”. Мужчына кажа на распаўсюджаным сілавікамі відэа, што пісаў каментары, у якіх нібыта “заклікаў украінцаў бамбаваць расійскія гарады”.
Таксама сілавікі паведамілі аб затрыманні за каментар наконт тэракту 44-гадовага жыхара Мінска. Паводле інфармацыі “Нашай Нівы”, мужчыну клічуць Раман Якімёнак. На відэазапісе ён кажа, што таксама адпраўляў паведамленні ў чат-бот “Нехта”.
26 сакавіка за каментары аб тэракце ў Падмаскоўі затрыманы ўраджэнец Украіны Уладзімір Грыненка. У Беларусь ён пераехаў у 1987 годзе, атрымаў грамадзянства. На відэа сілавікоў, адказваючы на пытанне аб стаўленні да лідэра ўкраінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры, называе яго героем. У чым яго абвінавачваюць, невядома.
У гэты ж дзень затрыманы жыхар Шчучына (Гродзенская вобласць). Прычынай сталі каментары аб тэракце ў Падмаскоўі. Пра прад’яўленыя абвінавачанні ў распаўсюджаных матэрыялах не паведамляецца.
25 сакавіка стала вядома, што з-за каментара аб тэракце ў Расіі затрыманы мужчына. Яго абвінавацілі ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.
Сілавікі сцвярджаюць, што затрыманыя беларусы “здзекуюцца над ахвярамі тэракту”. Пры гэтым з паказаных каментароў і слоў затрыманых гэтага не вынікае.
Тэракт адбыўся 22 сакавіка ў 20.00 перад канцэртам гурта “Пікнік” у падмаскоўным Краснагорску. У зале, якая змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта, канцэрт не паспеў пачацца. У будынак увайшлі ўзброеныя людзі. У выніку стральбы і пажару, які ахапіў будынак, загінулі сама меней 133 чалавекі, вядома пра 154 пацярпелых. Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая.
Спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказаў Аляксандр Лукашэнка. Таксама спачуванне распаўсюдзіла прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
У выніку тэрарыстычнага акта ў канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” загінула грамадзянка Беларусі 1978 года нараджэння і Вадзім Кулік 1981 года нараджэння, які працаваў ахоўнікам у “Крокус Сіці Холе”.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


