Артылерыстаў з Асіповічаў вывелі на вучэнні ў рамках “нарошчвання праверкі боегатоўнасці”

1 красавіка, Позірк. 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада (дыслакуецца ў Асіповічах, Магілёўская вобласць) выведзена на камандна-штабныя вучэнні ў рамках “нарошчвання праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей”, паведаміла 1 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны.
“Ваеннаслужачым брыгады трэба выканаць комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы тэхнікі да прымянення, выхаду ў назначаныя раёны і выкананні вучэбна-баявых задач. Таксама разлікі баявых машын будуць удасканальваць практычныя навыкі на штатным узбраенні”, — гаворыцца ў паведамленні.
Праверка боегатоўнасці пачалася ва Узброеных сілах 11 сакавіка. Міністр абароны Віктар Хрэнін 26 сакавіка заявіў, што яна праводзіцца штогод з улікам сітуацыі, якая складваецца вакол краіны.
Паводле сцвярджэння чыноўніка, “выклікі і пагрозы ўзрастаюць”, ад суседніх краін гучыць “ваяўнічая рыторыка”. “Спакойна, канешне ж, да гэтага ставіцца мы не можам, таму што ў свой час вывучылі ўрокі гісторыі. Гісторыі, калі каля нашай мяжы засяроджваліся нямецкія войскі, тэхніка, і чым гэта скончылася”, — сказаў Хрэнін.
Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка праінспектаваў месцы дыслакацыі вайскоўцаў у Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць). Загадаўшы знішчаць любых парушальнікаў мяжы, ён заявіў, што Беларусь і Расія самі не збіраюцца нападаць на краіны Захаду.
Камандуючы Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем Узброеных сіл Аляксандр Навуменка паведаміў Лукашэнку пра складанае становішча, якое мае тэндэнцыю да “нарастання напружанасці”.


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

