ДПК зноў абвінавачвае літоўскіх і польскіх калег у павольнай працы

2 красавіка, Позірк. Каля трох тысяч грузавых аўтамабіляў чакаюць уезду ў Еўрасаюх з тэрыторыі Беларусі, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
“Па стане на 10.00 уезду ў Літву чакаюць 1.920 фур. Кантрольныя службы пункта пропуску Літвы [на пункце пропуску] Мядзінінкай (Каменны Лог) за мінулыя суткі прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 19% грузавікоў ад нормы. Праз Шальчынінкай (Беняконі) прайшло 40% грузавых транспартных сродкаў”, — гаворыцца ў рэлізе.
Затрымкі ў афармленні вялікагрузаў таксама фіксуюцца ў польскім пагранпераходзе Кукурыкі (Казловічы) і латвійскім Патэрніекі (Грыгараўшчына): “Праз гэтыя маршруты ў краіны ЕС уехала ў сярэднім 54% грузавікоў”.
“Больш чым у два разы за суткі вырасла чарга легкавых аўтамабіляў перад пунктам пропуску Цярэспаль (Брэст). Па стане на 10:00 тут чакаюць уезду ў Польшчу 320 легкавушак. Навала аўто таксама фіксуецца перад усімі літоўскімі пагранпераходамі”, — адзначае ведамства.
Беларускія памежнікі рэгулярна абвінавачваюць калег, асабліва літоўскіх, у павольным афармленні грузавога транспарта, а часам і бяздзейнасці.
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку — Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


