Расійскі актывіст аштрафаваны за бел-чырвона-белы сцяг у сацсетцы

3 красавіка, Позірк. За аватару з выкарыстаннем беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга расійскага актывіста Дзмітрыя Махава аштрафавалі на дзве тысячы расійскіх рублёў (каля 22 долараў), паведамляе выданне SOTA.
Суд у Сыктыўкары (Рэспубліка Комі) палічыў, што размешчаны Махавым “інфармацыйны матэрыял у выглядзе малюнка бел-чырвона-белага сцяга” з’яўляецца “сімволікай узброенага фарміравання “Полк імя Кастуся Каліноўскага”.
Пры гэтым полк Каліноўскага ў пастанове названы “адгалінаваннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь украінскага вайсковага фарміравання “Легіён Свабода Расіі”, унесенага ў спіс тэрарыстычных арганізацый”.
“Я лічу, гэта несправядліва. Цяпер любое спалучэнне белага і чырвонага можа лічыцца дэманстрацыяй экстрэмісцкай сімволікі? З улікам таго, што я выкладваў гэта ў 2020 годзе, а арганізацыя была прызнаная “экстрэмісцкай” у 2023-м… Як я павінен быў гэта прадбачыць?”, — сказаў журналістам актывіст.
Сузаснавальнік творчага аб’яднання ӦВВӦ і былы кіраўнік “Гарадскіх праектаў у Комі” Махаў быў затрыманы да суда каля пад’езда свайго дома 2 красавіка па справе аб “экстрэмісцкай сімволіцы”. Раней супрацоўнікі Цэнтра “Э” (галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні экстрэмізму МУС РФ) некалькі разоў спрабавалі дамагчыся сустрэчы з актывістам.
Паведамлялася, што супраць Махава павінны былі скласці пратакол паводле арт. 20.3 КаАП РФ (дэманстрацыя экстрэмісцкай сімволікі).
6 лютага пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заявіў пра намер РФ і Беларусі аб’яднаць спісы “экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў”. Паводле яго слоў, ідэя ўжо не адзін раз абмяркоўвалася на ўзроўні міністраў унутраных спраў дзвюх краін.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПоўны камплект тавараў для школьніка каштуе ад 335 да 1.385 рублёў — МАРГ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас больш як удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка