Амбасадар Рыбак адзначыў Турцыю за “добры гандаль” і адсутнасць санкцый супраць Беларусі
4 красавіка, Позірк. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, “гандаль Беларусі і Турцыі заўсёды быў добрым”, заявіў амбасадар у гэтай краіне Віктар Рыбак 2 красавіка падчас наведвання Гандлёва-прамысловай палаты горада-порта Чанаккале.
“Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы дабіліся поспеху ў бізнесе, а Турцыя не ўводзіла ніякіх санкцый супраць Беларусі і РФ. З гэтай прычыны мы тут”, — цытуе дыпламата мясцовае выданне Çanakkale Olay.
Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч, які прысутнічаў на сустрэчы, заявіў, што Турцыя ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых імпарцёраў беларускай прадукцыі. Паводле яго слоў, у Беларусі былі “праблемы з Еўрасаюзам і ЗША”, але “з імі ўдалося зладзіць”.
“Дзякуючы гэтаму мы дабіліся павелічэння экспарту ў рамках супрацоўніцтва з Турцыяй. Мы экспартавалі прадукцыі на 1,3 мільярда долараў паводле ўласных ацэнак і на 1,9 мільярда паводле даных Турцыі”, — падкрэсліў намеснік кіраўніка МЗС.
Амбразевіч адзначыў, што патэнцыял росту беларуска-турэцкага гандлю ацэньваецца ў паўмільярда долараў. Акрамя таго, на яго думку, “гандаль з Беларуссю азначае гандаль з Расіяй і Казахстанам”.
“Я хацеў бы адзначыць, што мы маем прыярытэт на расійскім рынку. Мы можам стварыць трывалае супрацоўніцтва паміж Турцыяй, Беларуссю і РФ, а таксама ўключыць у гэтае партнёрства Кітай. Турцыя займае важнае стратэгічнае становішча і не мае праблем з транспартаваннем паветранымі і марскімі шляхамі, а таксама мае прамыя авіязносіны з Беларуссю”, — падкрэсліў намеснік міністра.
1 красавіка Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый (РСТА) паведаміў пра скасаванне авіязносін паміж Мінскам і Стамбулам, якія ажыццяўляліся турэцкай чартарнай кампаніяй Southwind Airlines. Маніторынгавы праект “Беларускі Гаюн” раней сцвярджаў, што гэта звязана з забаронай з боку Еўрасаюза, праз тэрыторыю якой часткова праходзіў маршрут “турэцка-расійскай авіякампаніі Southwind Airlines, звязанай з расійскай Pegas Touristik”.
Па выніках 2023 года рэзідэнты Турцыі ў 2,7 раза павялічылі суму здзелак на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), колькасць турэцкіх кампаній, акрэдытаваных для ўдзелу ў біржавых таргах, вырасла да 70 (з 32 у 2022-м), паведаміў 7 сакавіка упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій, выступаючы на Беларуска-турэцкім бізнес-форуме.
Найбольшым попытам у турэцкіх суб’ектаў гаспадарання карысталася, паводле яго слоў, прадукцыя дрэваапрацоўкі і лом металаў, якія забяспечылі звыш 90% біржавога тавараабароту дзвюх краін у 2023 годзе. На імпарт прыпала каля 2% ад агульнага аб’ёму здзелак. У асноўным гэта пастаўкі віскознай пражы для беларускіх прадпрыемстваў тэкстыльнай прамысловасці.
Башлій адзначыў, што Беларусь “зацікаўленая ў прыходзе на біржу прадстаўнікоў бізнесу з іншых сфер”. “Напрыклад, у сегменце АПК мэтазгодна папрацаваць па пастаўках у Турцыю беларускіх алеяў, сухога малака, бураковага жому і меласы. Калі казаць пра імпарт, то ў Беларусі будуць адназначна запатрабаваныя запчасткі і камплектуючыя для аўтамабіляў і тэхнікі, а таксама прамысловае абсталяванне”, — сказаў ён.
26 лютага Аляксандр Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тайіпа Эрдагана з 70-годдзем, выказаў надзею на “хуткую сустрэчу, якая, безумоўна, адкрые новую старонку ў стасунках Мінска і Анкары”.
Апошні раз Лукашэнка і Эрдаган, які займае пасаду з 2014 года (да таго 11 гадоў быў прэм’ер-міністрам, пасля гэтая пасада была скасаваная, а функцыі кіраўніка ўрада перададзеныя прэзідэнту) сустракаліся 13 кастрычніка 2022-га ў Астане на саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерам даверу ў Азіі. На наступны дзень у інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу NBC Лукашэнка анансаваў візіт у Анкару “найбліжэйшым часам”.
Віншуючы Эрдагана з перамогай на выбарах 28 траўня 2023 года, Лукашэнка адзначыў, што “разлічвае на хуткую сустрэчу з прэзідэнтам Турцыі ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў кастрычніку 2022 года ў Астане”.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+