Экс-дырэктар “Белсату” Рамашэўска-Гузы падала ў суд на TVP
4 красавіка, Позірк. Былы дырэктар тэлеканала “Белсат” Агнешка Рамашэўска-Гузы 3 красавіка звярнулася ў суд з іскам у дачыненні да польскага тэлевяшчання TVP (“Белсат” уваходзіць у яго структуру).
“Не павінна быць так, што пасля 32 гадоў працы чалавека выкідваюць, як смецце”, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Рамашэўска-Гузы заявіла, што “напрыканцы прафесійнай кар’еры” ў яе “адабралі праект, які быў большы за працу”, яна прысвяціла яму 18 гадоў свайго жыцця. Пры гэтым, паводле яе слоў, дзеля “Белсата” прыйшлося адмовіцца “практычна ад усяго: асабістага жыцця, забаў, падтрымання сацыяльных сувязей”.
На яе думку, у “зладжаную, добрую, прафесійную каманду, якая стваралася на працягу многіх гадоў з вялізнымі намаганнямі, убіваецца клін, руйнуецца яе салідарнасць, сяброўскія стасункі”, і так быць не павінна. “У нармальнай краіне такое не павінна схадзіць з рук”, — напісала Рамашэўска-Гузы.
Былы дырэктар “Белсату” адзначыла, што будзе ўдзячная за матэрыяльную дапамогу на судовыя выдаткі. Усе грошы, якія атрымаецца сабраць звыш неабходнага для справы, Рамашэўска-Гузы плануе перадаць у фонд “Зона салідарнасці”, які падтрымлівае асобныя праекты тэлеканала.
12 сакавіка Рамашэўска-Гузы, якая кіравала “Белсатам” з 2007 года, паведаміла пра сваё звальненне. У той жа дзень стала вядома, што дырэктарам тэлеканала стане Аляксей Дзікавіцкі, які да гэтага займаў пасаду намесніка дырэктара.
18 сакавіка медыяменеджар заявіла, што яе звольнілі на падставе дысцыплінарнага спагнання. Яна лічыць, што “гэта была помста” за пазіцыю, якая не дазволіла яе “ні купіць, ні заткнуць рот”.
Прэс-служба польскага тэлебачання ўдакладніла, што змены сталі “вынікам працы над новай мадэллю для замежных каналаў TVP”, што фінансуюцца польскім Міністэрствам замежных спраў.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Інфляцыя застаецца нізкай для спажывецкага попыту, які склаўся ў эканоміцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка