У апошні дзень анамальна цёплага надвор’я абноўлена пяць тэмпературных рэкордаў

24 красавіка, Позірк. Пяць тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях у апошні дзень анамальна цёплага надвор’я, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
У Брагіне перапісаны лакальны максімум 75-гадовай даўніны — 27,8 градуса (было 27,5 градуса 23 красавіка 1950 года).
У трох населеных пунктах абнавіліся рэкорды, якія трымаліся з 2000 года: у Лельчыцах — 28 (25,7), Мазыры — 27,9 (24,5) і Акцябрскім — 26,9 (25,6).
Яшчэ адзін рэкорд адзначаны ў Мсціславе — 26,5 (22,1 у 2014 годзе).
14, 15 і з 17 па 23 красавіка на метэастанцыях краіны абноўлена 254 лакальныя тэмпературныя рэкорды дня, 2 лакальныя рэкорды месяца (Верхнядзвінск, Езярышча), 3 абсалютныя рэкорды дня (17, 18 і 19 красавіка).
24 красавіка Белгідрамет прагназуе ад 17 да 25 градусаў, 25-га — ад 10 да 24, 26-га — ад 6 да 13, 27-га — ад 7 да 14. У ноч на 26 і 27 красавіка чакаюцца замаразкі да мінус 4, абодва дні магчымы мокры снег.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


